Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У пошуках “лішніх”
Мабыць, не заўсёды варта ацэньваць рэчаіснасць паводле статыстычных даных, але і цалкам ігнараваць іх наўрад ці выпадае. Апрача ВУП, на прэстыж краіны працуюць і іншыя паказчыкі, у тым ліку колькасць гісторыка-культурных каштоўнасцей. На жаль, у гэтай намінацыі мы адстаём ад усіх суседзяў, за выключэннем Украіны. На Беларусі “афіцыйных” аб’ектаў спадчыны сёння — 5 527, або, у пераліку на колькасць насельніцтва, адзін — на 1 737 чалавек. А вось, напрыклад, у Літве помнікаў — больш за 18 тысяч. Прычым на кожны з іх прыпадае ўсяго 157 грамадзян краіны! Гэтыя даныя выглядаюць даволі красамоўна. Агучаны яны былі пад час пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалася пытанне “Аб канцэптуальных падыходах да надання нерухомым матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурных каштоўнасцей і аптымізацыі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”.
Траекторыя эстафеты
Учора ўвечары Гродна ўрачыста перадаў ганаровы статус сёлетняй "Культурнай сталіцы Беларусі" свайму пераемніку ў 2015 годзе: гораду над Бугам — Брэсту. Вы бачыце фотакадры з рэпетыцыі, што былі зроблены літаральна напярэдадні адкрыцця гэтай сімвалічнай акцыі ў сценах Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
"Мабыць?"
На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі паказалі эксперыментальную прэм'еру ў жанры вербацім. Адметна, што ў ліку аўтараў — драматург Дзмітрый Багаслаўскі, рэжысёр Аляксандр Марчанка і... трупа тэатра.
Амерыканская пастараль з абрыкосам
Не так даўно апынуўся выпадкам у адным з дамоў культуры пасялковага значэння. Гэты ДК быў акурат пасля рамонту, але яшчэ не ўведзены ў эксплуатацыю творчымі аб’яднаннямі. Мой знаёмы прыехаў сюды па справе, і пакуль ён займаўся яе вырашэннем, я паблукаў па абноўленых памяшканнях.
“Ваша Галя балавана”, або Рэдактар мае быць…
Перыядычна хто-небудзь пытаецца: ці няма ў мяне добрага рэдактара тэкстаў на прыкмеце... Звычайна адказваю: “Не, няма!”
Амаль усе элементы шоу-бізнесу ёсць, але…
Часам думаю, што быў бы вельмі добрым выкладчыкам, у мяне ёсць для гэтага задаткі.
Дзе мы ў кінасхеме?
Напэўна, бацькі-заснавальнікі беларускага кінематографа Юрый Тарыч і Уладзімір Корш-Саблін вельмі б здзівіліся, каб даведаліся, што кіно можна здымаць на фотаапарат і абыходзіцца пры гэтым без плёнкі, без дарагіх і высокатэхналагічных працэсаў накшталт праяўкі-друку кінакопій, а паказваць фільмы — з маленькай скрыначкі. Ва ўсім астатнім сутнасць іх любімай справы засталася ранейшай. Больш за ўсё змянілася не тэхніка, а гледачы і свет вакол. Беларускае кіно пачынае свой дзясяты дзясятак ў зусім іншых абставінах і сітуацыі, чым восьмы ці нават дзявяты. Змяняецца час, кіно займае ў ім іншае месца. Якое менавіта, пагаворым ніжэй.
Пра што вядома толькі фінансам?
Аднойчы па дарозе з Мінска ў Магілёў кіроўца мiнiбуса песціў цягам усёй дарогі нас, пасажыраў, творчасцю расійскага спевака Жэкі, пасля чаго песні гэтага выканаўцы я занёс у асабісты “чорны спіс”. Цяперашняе маё падарожжа з беларускай сталіцы ў Стоўбцы праходзіла ў суправаджэнні кампазіцый гурта “Ace of Base”, фанатам якога, мабыць, з’яўляўся шафёр аўтобуса (вы памятаеце, вядома, усе гэтыя “хэпінэйша” ды “сісадміністрэйша”). На сустрэчы з мясцовай “шчаслівай нацыяй” у асобах работнікаў устаноў культуры я і спадзяваўся. А “сістэмным адміністратарам” — гідам і інсайдарам, — з якім мы раптоўным тандэмам мелі намер прыбыць ў тыя ўстановы, пагадзіўся выступіць тамтэйшы жыхар. І сустрэчы адбыліся, і “сталкер” знайшоўся...
Дык хто ж сваё здымае?
Сёлета Дзень беларускага кіно плануецца адзначыць надзвычай шырокім фронтам яшчэ і таму, што на 2014-ы прыпадае 90-годдзе айчыннага кінематографа. Вось і на Полаччыне, радзіме вядомага рэжысёра Юрыя Тарыча, які зняў фільм “Лясная быль”, знакаміты сваім афіцыйным першынствам у спісе кінастужак з беларускай маркай, да падзеі рыхтаваліся цягам некалькіх гадоў. У тамтэйшым кінатэатры “Радзіма” 17 снежня пройдзе фінал першага ў Беларусі Адкрытага конкурса аматарскіх фільмаў “Я здымаю кіно”. Ініцыятары падзеі — полацкі райвыканкам, дырэктар “Полацкай кінавідэасеткі” Феактыст ФЯДОТАЎ і рэдактар полацкага аддзялення рэгіянальнай тэлекампаніі “Скіф” Аляксей ГОЛУБЕЎ.
Калі ў Талачыне камандуюць: “Матор!”
Прапаную ўвазе чытачоў “К” цікавыя, на мой погляд, маналогі Дзмітрыя ІЎЧАНКІ, кіраўніка бадай унікальнай для нашай краіны кінастудыі “Летапіс”. У словах талачынца — дэталі з гісторыі станаўлення аматарскага кінаруху, спецыфіка дзейнасці творчага фарміравання, лёс знятых стужак, тэхнічныя паражэнні і мастацкія перамогі.
“Дзявятая сімфонія” і “Ноч у тэатры”
— Сёння ўжо можна сказаць: усё запланаванае ў рамках акцыі “Культурная сталіца Беларусі” мы змаглі здзейсніць. А самае, на мой погляд, галоўнае — гэта тое, што ў названай акцыі прынялі ўдзел жыхары абласнога цэнтра розных узростаў.
“Чуеш? Ідзе Час”
Гэтая выніковая рэспубліканская мастацкая выстаўка, якая заўтра завяршае сваю працу ў сталічным Палацы мастацтва, называецца мудрагеліста з пункту гледжання абывацеля: “Формазмест-703” — IV Біенале жывапісу, графікі, скульптуры”... Я быў на выстаўцы двойчы: аднойчы раніцай, калі Палац яшчэ не працаваў для гледачоў, але для мяне ветліва адчынілі залы, і ў аўторак, 9 снежня, у складзе журы мастацтвазнаўцаў, калі мы, кожны ў меру свайго прафесійнага адчування, суб’ектыўна вызначалі дзевяць лепшых мастакоў (па тры ў кожным відзе мастацтва). Самае дзіўнае, што незалежна адзін ад аднаго, практычна амаль усе меркаванні, ацэнкі крытыкаў супалі! Заўтра стануць вядомыя і вынікі водгукаў гледачоў: для іх былі зроблены спецыяльныя бюлетэні і ўсталявана скрынка для галасавання. Але я думаю, што глядацкія прыярытэты акажуцца адрознымі ад меркавання крытыкаў. Паглядзім…
Суб’ектыўная рэчаіснасць
У назве выстаўкі, якую можна пабачыць у Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава, мастак вызначае сваю рэчаіснасць як суб’ектыўную. Але, дзякуючы цудоўнаму майстэрству, яна становіцца нават звышрэальнай, звышаб’ектыўнай. Кожны твор фрагментарна дае нам канкрэтнае адчуванне завершанай мастацкай метафарычнасці.
Апошнія дванаццаць дзён
“Жыццё бесперапынна ўдаецца!” — менавіта гэтымі словамі вядомага мінскага педагога, філосафа і культуролага Кіма Хадзеева завяршаеца спекталь “Аскар і Пані Роза”, прэм'ера якога адбылася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Пра што шуміць вуліца?
“Шум вуліц” — так называецца праект маладых гродзенскіх фатографаў, які экспанаваўся ў арт-галерэі “Крыга” абласнога цэнтра. Аўтары — Аляксандр Саенка, Ілья Гелей, Аляксей Бібікаў, Віталь Дзярнейка і Яўген Кандратовіч — аб’ядналіся, каб паказаць злоўленыя моманты рэальнага жыцця як вынік палявання на шчаслівае імгненне.
Па струнах “...Восені” цымбальнай
40-я “Беларуская музычная восень”, што традыцыйна завяршылася на парозе зімы, утрымлівала шмат канцэртаў, прывабных для шырокай публікі і спецыялістаў. Але калі ў былыя дзесяцігоддзі гэты фестываль складаўся пераважна з гасцявых выступленняў знаных гастралёраў, дык цяпер успрымаецца, хутчэй, справаздачай нашых філарманічных калектываў і салістаў, якія часам выступаюць і ў складзе “сумесных праектаў”.
Капэла ў Пружанах
Пружанцы адзначылі юбілей Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы, які нарадзіўся на гэтай зямлі.
Чытачоў стала болей
Напрыканцы 1944 года ў Лукаве адкрылася хата-чытальня ў адным з пакояў сельскага Cавета. Першым бібліятэкарам стаў Георгій Абрамук. Адпачаткова ў хаце-чытальні налічвалася прыблізна 150 — 200 экзэмпляраў кніг розных аўтараў. Цяпер у Лукаўскай бібліятэцы-філіяле, якая з’яўляецца адной з лепшых у Маларыцкім раёне, кніжны фонд складае амаль 9 тысяч выданняў. Працуе ў ім Ларыса Анішчук.
Ключы да замкаў
Кажуць, калісьці пад Дрысвяцкім замкам былі тры падземныя хады: адзін выводзіў на так званы Двор, дзе стаяў панскі палац, другі — на Пашавічы, трэці — непадалёк ад касцёла. Сёння пра спадчыну былога замчышча нагадваюць паселішчы бліз Дрысвятаў, якія калісьці ўтвараліся ад гаспадарак ваенна-служылых людзей (баяраў), што атрымлівалі надзелы за абавязак несці службу ў Дрысвяцкім замку. У мірны час тут знаходзіліся пастаянныя невялікія гарнізоны, якія ў войны падмацоўваліся дадатковымі сіламі. Лічба даходзіла да 2 300 вершнікаў. Так, вёскі Станкавічы, Пашавічы, Бэйнары, Марцінкавічы ўзніклі ад прозвішчаў баяр. Праўда, цяпер гэтыя вёскі паступова знікаюць праз малую колькасцю жыхароў і занядбанасць.
“Спектакль — ёсць, Шэкспіра — няма”
За спінай у галоўнага рэжысёра Магілёўскага абласнога тэатра лялек Ігара КАЗАКОВА — акно, у якім магіляўчане чакаюць тралейбус, каб ехаць дадому. А яшчэ за гэтай жа спінай — чатыры тысячы кіламетраў шляху: з Магілёва ў Мюнхен і назад. У Германіі, на традыцыйным Музычна-тэатральным фестывалі “JULA”, які праходзіў з 19 па 23 лістапада, лялечнікі з абласнога цэнтра прадставілі свайго “Гамлета”. Пра тое, як іх сустрэла Баварыя, у чым адрозненне беларускага гледача ад нямецкага ды шмат пра што яшчэ гаворым з візаві.
Музей у цэнтры камерцыі
Пра еўрапейскае міжмузейнае супрацоўніцтва наогул і антвэрпэнскі музей у прыватнасці распавёў Андэрс КРЭЙГЕР, куратар Музея сучаснага мастацтва ў бельгійскім горадзе. Прапануем некалькі выказванняў, агучаных ім пад час сустрэч у гарадах Беларусі.
Фільм пра народнага
Да 70-годдзя Вялікай Перамогі аршанскі краязнавец і кінадакументаліст Эдуард Навагонскі плануе падрыхтаваць цыкл відэафільмаў, прысвечаных мастакам — удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Першай стане работа пра народнага мастака Беларусі, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Віктара Грамыку. Нядаўна мы з Эдуардам Навагонскім наведалі мастака ў Мінску. Адбылася шчырая гутарка, запісана амаль дзве гадзіны відэаматэрыялу.
Гісторыя яго кіно
Адной з асноўных падзей ўрачыстага вечара, прысвечанага 90-гадоваму юбілею беларускага кінамастацтва, стане прэзентацыя кнігі “Гісторыя майго кіно” кіназнаўцы Анатоля Красінскага. Ледзь паспеўшы выйсці з друкарні, кніга адразу стала бібліяграфічнай рэдкасцю. І прычынай таму — нават не невялікі наклад, а ўнікальны аповед пра жыццё, калег, сустрэчы і мастацтва, які прапануе зацікаўленаму чытачу аўтар. Доктар мастацтвазнаўства, кіназнаўца Анатоль Віктаравіч Красінскі — сведка і актыўны ўдзельнік самых значных падзей у нацыянальным і савецкім кінематографе другой паловы ХХ стагоддзя. Ураджэнец Расонаў, у 1950 годзе ён паступае ва ВГИК і з сярэдзіны 1950-х прыступае да актыўнай працы ў беларускім кіно: рэдактар Красінскі ўдзельнічаў у стварэнні мноства вядомых кінакарцін нашай студыі, а таксама займаўся важнай арганізацыйнай працай — быў сустаршынёй, а потым і старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў. У апошні час Анатоль Віктаравіч актыўна займаецца навуковай дзейнасцю, але па-ранейшаму вельмі зацікаўлена сочыць за становішчам спраў у нашым кіно. Магчыма, адказы на шматлікія праблемы і пытанні, якія стаяць перад нашым кінематографам сёння, можна знайсці менавіта ў яго кнізе, фрагменты з якой “К” прапануе сваім чытачам.
На кожны модуль прадугледжана... + фота рэканструкцыі
Комплекс Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” закрыты з боку праспекта Незалежнасці агароджай з каляровымі выявамі архітэктурных славутасцей сталіцы. За агароджай шчыруюць будаўнікі. Аднаўляецца парадны фасад гістарычнага будынка студыі, ужо ўзведзены і ўключаны ў творча-вытворчы працэс новы корпус, чакаюць перасялення на новыя плошчы работнікі шэрагу падраздзяленняў “Беларусьфільма”, прылеглая тэрыторыя — добраўпарадкавання.
Сямейная стужка: адпачынак ці роздум?
"Глядзім кіно — усёй сям’ёй!" — пакуль гэта формула ў дачыненні да айчынных стужак дзейнічае не так часта, як хацелася б. І справа не ў тым, дзе тыя фільмы глядзець — у кінатэатры ці ля тэлевізара, а ў самой іх вытворчасці. Хаця, здавалася б, чаго-чаго, а так званых “дзіцячых” фільмаў знята апошнім часам ледзь не больш, чым звычайных “дарослых”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»