Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Юбілейны каляндар
У Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны адбылася прэзентацыя насценнага календара на 2015 год. Ён створаны на аснове рэпрадукцый жывапісных палотнаў, што адпавядаюць тэматыцы юбілейнага года Вялікай Перамогі. На вокладцы змешчаны хрэстаматыйны твор Валянціна Волкава “Мінск, 3 ліпеня 1944 года”. Усяго ж скарыстана 13 рэпрадукцый. Сярод іх — 11 карцін з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны, а 2 — з Нацыянальнага мастацкага музея. Згаданы каляндар з рэпрадукцыямі я назваў “мастацкім дайджэстам эпапеі”: ад гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці да адбудовы вызваленага ад акупантаў Мінска.
Перадалі...
Урачыстасці пры перадачы статуса "Культурная сталіца Беларусі" Брэсту адбываліся як на сцэне, так і ў фае Гродзенскага абласнога тэатра. Адзначым, што з года ў год (а Брэст стане ўжо шостай культурнай сталіцай) цырымоніі ўсё больш адыходзяць ад фармальнай афіцыйнай часткі ў суправаджэнні канцэрта, ператвараючыся ў яркае шоу. Над стварэннем свята ў Гродна, фотакадры з якога вы бачыце, крэатыўна працавалі лепшыя творцы Прынямоння.
Напрадвесні светлага Ражджаства
Такім урачыста-касмічным убачыў касцёл Святога Мікалая ў вёсцы Свір, што на Мядзельшчыне, Віктар Малышчыц — астраном, які захапляецца здымкамі зорных аб'ектаў. З XVII стагоддзя храм гэты назірае ўзыходжанне Віфлеемскай Зоркі.
Мецэнат лепшы за бурмістра
“Найстаршы бурмістр”, старшыня гарадскога магістрата Вільні Якуб Бабіч застаўся вядомым у гісторыі дзякуючы, у першую чаргу, сваёй мецэнацкай дзейнасці. Бо менавіта ў ягоным доме і пры яго фінансавай падтрымцы слынны палачанін Францыск Скарына выдаў у тагачаснай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага сваю “Малую падарожную кніжку” ды “Апостала”...
На страхоўцы эканоміць нельга
Не так даўно вярнуўся з Іспаніі, куды трапіў па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Іспаніі, якое па сумяшчальніцтве ўзначальвае нястомны папулярызатар беларускай культуры Павел Латушка. Пад час рабочага візіту ўдалося перамовіцца з кіраўнікамі буйных іспанскіх музеяў, чые фонды змяшчаюць тыя шэдэўры, якія мараць убачыць на ўласныя вочы не раўнуючы ўсе айчынныя аматары мастацтва. І ёсць падставы меркаваць, што гэтыя мары паступова будуць здзяйсняцца.
Паяднаць клуб і дом рамёстваў?
10 снежня ў Інстытуце культуры Беларусі прайшоў Рэспубліканскі семінар “Традыцыйны беларускі касцюм у прасторы і часе: пытанні рэканструкцыі і стылізацыі”. У семінары прынялі ўдзел спецыялісты па традыцыйнай культуры абласных метадычных цэнтраў, дамоў рамёстваў, клубных устаноў і музеяў.
Акінчыцы, Альбуць, Смольня…
Я вельмі ўдзячная Міністэрству культуры за фінансавую падтрымку нашых філіялаў. Яны ўсе даведзены да ладу. Шмат зрабіў і робіць у гэтым кірунку Стаўбцоўскі райвыканкам.
Квінтэсэнцыя стратэгіі
Вынікі і праблемы развіцця сферы кінематографа Рэспублікі Беларусь за 2009 — 2014 гады, а таксама стратэгічныя задачы яе развіцця на наступную пяцігодку былі абмеркаваны ў час пасяджэння калегіі Міністэрства культуры краіны 16 снежня ў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Юбілейная дата беларускага кіно не перашкодзіла кіраўніцтву і спецыялістам сферы агучыць “балявыя кропкі” айчыннай кінематаграфіі і паспрабаваць вызначыць магчымыя шляхі яе далейшага развіцця. У рабоце калегіі браў удзел намеснік Прэм’ер-міністра краіны Анатоль ТОЗІК.
Нікому нічога не патрэбна?
На Гомельшчыне ахоплівае асаблівае хваляванне. Не за сябе. За людзей, што жывуць тут і працуюць. Усё ж вобласць калісьці сур’ёзна пацярпела ад чарнобыльскіх наступстваў. Хтосьці скажа: занадта шмат часу мінула. Запярэчым: тагачасны ператрус насельніцтва адчувальны і па сёння. І ў першую чаргу гэта датычыцца кадравага пытання. У адным з раёнаў нам прызналіся, што сапраўдных прафесіяналаў у сферы культуры добра як з дзесяць працэнтаў набярэцца. Сям-там разбураюцца вясковыя апусцелыя хаты: дэмаграфічны крызіс не менш бязлітасны за чарнобыльскую навалу.
Фестываль прыехаў у сталіцу
У мінулую пятніцу, 12 снежня, у Палацы культуры МТЗ прайшла якасна новая для сталіцы акцыя: у Мінск з Паставаў прыехаў Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Аўтар і каардынатар праекта — Тадэвуш Стружэцкі. Дакладней кажучы, прайшоў канцэрт фестывальных лаўрэатаў. Яшчэ яго можна было назваць генеральнай рэпетыцыяй перад юбілейным (25 гадоў) фэстам, што пройдзе ў Паставах наступным годам. Урэшце, справа не ў назвах, справа ў тым, што такога сталіца яшчэ не бачыла. Але, па ўсім было заўважна, засталася задаволенай…
Сустрэцца ў Гомелі. Тэатральным!
У той час, як бурлілі жарсці Нацыянальнай тэатральнай прэміі, у Гомелі пачалося сваё свята з нагоды 75-гадовага юбілея Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.
Як спалучыць творчае з гаспадарчым?
Калі што і змяніў бы ў далёкім мінулым, дык гэта пагадзіўся б з маці і адправіўся б у музычную школу, у клас гітары. Няскораная, па ўласнай бязглуздасці, вяршыня. Дакладней — нявыкарыстаны шанц. І хто вінаваты? Цяпер як ні стараюся саматужна, а за межы “віртуознага” валодання трыма акордамі ніяк не прасунуся. Усяму свой час… Не магу пра гэта не думаць, бо назіраю за маленькім Цёмам і зайздрошчу яму страшэнна. Гітара ці не з хлопцавы рост, але ў ягоных руках паводзіць сябе прыстойна, не коўзаецца, не вырываецца, нават штосьці спрабуе распавесці…
Археалогія памяці ў мультыкультурнай кухні
Невялічкі польскі гарадок Сэйны, які заканамерна патрапіў у наш “Гродзенскі трохкутнік” (адтуль рукой падаць як да беларускай, так і да літоўскай мяжы), падаваўся мне звыклым носьбітам “сентыментальнай аўры правінцыі”. Але пабачыўшы ў Інтэрнэце афішу яго культурных падзей, я шчыра здзівіўся. Улетку там ці не штодня ладзіліся розныя імпрэзы — канцэрты джазу і клезмерскай музыкі, спектаклі, літаратурныя вечарыны... У некаторых з іх бралі ўдзел прыезджыя знакамітасці, але большасць неверагоднай па сваіх маштабах праграмы зроблена менавіта сіламі мясцовага насельніцтва, якога там мо тысяч з шэсць.
Ідэнтыфікацыя кугіклы
Яна ўжо ў пяты раз прайшла ў расійскім Курску. У рабоце канферэнцыі, што адбылася на пачатку снежня, брала ўдзел больш за 50 чалавек з Белгародскай, Тульскай, Арлоўскай, Калужскай, Курскай абласцей Расіі, а таксама з украінскага Кіраваграда і нашага Магілёва. Арганізатарамі падзеі з’яўляліся Курскі абласны Дом народнай творчасці і Суджанскі тэхнікум мастацтваў, дзе і працавала канферэнцыя.
У віхуры рэнесанснага карнавалу
…Аднекуль здаля, у шэра-туманным марыве, за металічнымі аркамі пачынае рухацца доўгая чарада пахілых постацей у белых масках. Яны прасоўваюцца на першы план сцэны, каб стаць чароўнымі жанчынамі Вероны. Змрочныя гукі званоў змяняе лёгкая мелодыя фламенка, якую яны напяваюць. Поруч з імі, перад гледачом выстройваюцца дзве кагорты хлопцаў: адны ў чорным (людзі Мантэкі), другія — у бардовым (людзі Капулеці). Імклівыя рухі, мільгаценне клінкоў. Прывітальны жэст і ў той жа час знак гатоўнасці распачаць бойку. У любы час. І ў любым месцы. Адзін з іх, П’етра (арт. Цімур Жусупаў), чытае вядомы ўступ да трагедыі Шэкспіра аб дзвюх варагуючых сем’ях. І дзея пачынаецца.
Зачараваная жыццём
Сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава экспануецца юбілейная выстаўка габелена, акварэлі і малюнка — усяго 80 твораў — вядомай мастачкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Ніны Пілюзінай. Гэта ўжо 14-я персанальная выстаўка за ейнае творчае жыццё.
Рэалізм падсвядомасці
2014 год багаты на юбіляраў. Пра шматлікіх з іх мы ўжо распавядалі. Мне здаецца, што нельга абысці ўвагай яшчэ аднаго — вельмі таленавітага, даволі сціплага мастака Алеся Мемуса, майго педагога, які на працягу пяці год выкладаў жывапіс, малюнак і кампазіцыю ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя П.Машэрава. Наша сяброўства працягваецца і зараз. Вось толькі званок у студзенскі вечар напалохаў мяне. Мастак настойваў на хуткім прыездзе да яго. На наступны дзень я імчалася ў Віцебск… Вынік — вялікі і каштоўны падарунак для музея: 98 аркушаў. З гэтай нагоды выдалі каталог, які распавядае пра ўсю калекцыю, а ўжо 13 верасня (дзень яго нараджэння) у залах абласнога мастацкага музея запрацавала выстаўка твораў Алеся Мемуса.
Чорна-белыя клавішы — каляровыя фарбы
Завяршыўся Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2014”. Яго статыстыка — нескладаная: 12 краін (сярод якіх Азербайджан, Арменія, Бельгія, Кітай, Літва, Латвія, Малдова, Марока, Расія, Украіна, Францыя), 73 заяўкі, 50 удзельнікаў, чацвёра лаўрэатаў (двое з іх — нашы). Якія ж мастацкія дасягненні хаваюцца за гэтымі лічбамі?
Як расказаць пра “сваё”…
Убачыць незвычайнае ў звычайным — мабыць, галоўная “фішка” пейзажнай творчасці Раісы Кудрэвіч. Ну вось хоць гэтая ранняя восень з палаючым золатам кляновай лістоты, адбітай у рачной вадзе (“Восень у парку”). Так і бачыш: мастачка імкнулася імгненна схапіць і на вякі захаваць увесь гэты мажор фарбаў. Маленькі кавалачак вялізнага прыгожага свету, кароткі лірычны верш у жывапісе! Сказана ўсяго некалькі “слоў”, але як сказана — з вельмі цёплым пачуццём, з мяккай задушэўнасцю. У палотнах “Зіма ў Астрашыцкім гарадку”, “Вечар у Прылуках”, “Перад навальніцай”, “Адліга” — непасрэднасць і чысціня светаўспрымання, складаны сплаў настрою. І выкананы яны з вялікім жывапісным майстэрствам, з тонкім адчуваннем каларыту. Думаю, што менавіта ў жанры пейзажа Раіса Уладзіміраўна і да сённяшняга дня застаецца ў беларускім жывапісе адной з таленавітых паэтак Любові ды Радасці…
Ад бразготкі да капелюша
Дзіна Бягеза больш за тры дзясяткі гадоў займаецца саломкапляценнем. Яе персанальныя выстаўкі праходзілі ў Брэсце і Мінску. Многія саламяныя шэдэўры Дзіны Фёдараўны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Італіі.
І харал, і партытура
На пачатку снежня на базе Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў №1 прайшло свята харавой музыкі — другі па ліку фестываль “Аршанская скарбніца”. У ім бралі ўдзел восем хораў з Мінска, Віцебска і Оршы. Фестывальная афіша парадавала разнастайнасцю рэпертуару, жанраў і стыляў.
“Вечарынка” запрашае
Днямі ў Ялізаўскім пасялковым доме культуры, што на Асіповіччыне, святкаваў 40-годдзе з дня ўтварэння мясцовы народны ансамбль народнай песні “Вечарынка”. Мерапрыемства сабрала не адну сотню гасцей, якія прыйшлі павіншаваць любімы калектыў: прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, шклозавода “Ялізава”, музычнай школы.
Стварыць моду на аўтэнтыку
Гродзенскаму абласному метадычнаму цэнтру народнай творчасці, як і іншым падобным установам ва ўсіх рэгіёнах краіны, сёлета спаўняецца 75 гадоў. Установа культуры на сённяшні дзень — той асяродак, адкуль каардынуецца дзейнасць шматлікіх раённых метадцэнтраў, ладзіцца навучанне культработнікаў, адбываюцца шматлікія выстаўкі, сустрэчы ды мерапрыемствы... Цікава, што месціцца метадычны цэнтр у самым цэнтры Гродна — у будынку былога Дамініканскага манастыра. Акром шматлікіх кабінетаў супрацоўнікаў, ёсць тут і сапраўдная майстэрня з двума кроснамі і вертыкальным ткацкім станком, дзе стварае свае аўтарскія габелены вядомая не толькі на Гродзеншчыне, а і па-за межамі Беларусі майстар Алена Шунейка. А яшчэ тут працуюць музей сучаснага народнага мастацтва, ансамбль песні “Гармонія”, клуб творчай інтэлігенцыі “Грані”, эстрадная студыя “Акварэль” — усе са званнямі “народны”, маецца сучаснае выставачнае абсталяванне, гуказапісваючая апаратура... Вядома, пра ўстанову культуры, яе дзейнасць і яе цікавосткі можна распавядаць гадзінамі. Зрэшты, усё адно гэта — толькі знешні, часам вельмі прыгожы бок “медаля”. А вось пра другі “медалёвы” бок — праблемы абласнога і раённых метадычных цэнтраў, тыя актуальныя пытанні, якія паўстаюць цяпер перад супрацоўнікамі РМЦ ды Дамоў і Цэнтраў рамёстваў з усіх раёнаў вобласці, — ведаюць, натуральна, не многія. Менавіта пра іх “К” пагутарыла з дырэктарам Цэнтра Ірынай ДЗЕМЯНЧУК.
Танцы з уласнай кішэні
— Сучасная харэаграфія, у адрозненне ад балетнага тэатра таго ж ХІХ стагоддзя, развіваецца сёння, на мой погляд, адначасова ва ўсе бакі. На змену адналінейнаму руху прыйшлі, як можа камусьці падацца, хаатычныя спробы выйсці за межы калісьці азначанага кола. Асабіста мне (падкрэслю: як гледачу, а не як харэографу) — бліжэй тэатр суперажывання. Нават калі гэта не якая-небудзь гісторыя, пераказаная мовай танца, а філасофскія развагі на тую ці іншую тэму, абагульненні — усё роўна, як мне здаецца, павінны прысутнічаць эмоцыі, а не адно чыстыя формы.
Крэатыўны сектар: час для практыкі
У сучасным грамадстве выдаткі на сацыяльную сферу, у тым ліку і на культуру, усё часцей разглядаюцца як інвестыцыйныя, паколькі фармуюць і развіваюць чалавечы патэнцыял ды ўмацоўваюць сацыяльны капітал. Апошнія, у сваю чаргу, з’яўляюцца фактарамі эканамічнага росту. Праз гэта сфера культуры становіцца важным аб’ектам інвеставання. Пад інвестыцыямі ж у даным выпадку маюцца на ўвазе ўкладанні ўсіх відаў рэсурсаў з мэтай атрымання даходу ці іншага карыснага эфекту (або нарошчвання капіталу).
Цэнаўтварэнне: як і чаму?
Гадоў пяць таму начальнік тады яшчэ аддзела культуры Рагачоўскага райвыканкама Міхаіл Зайцаў распавядаў пра тое, як кіраўнік нейкай гарадской арганізацыі адмовіўся плаціць за канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры. Зайцаву давялося заключаць пары: калі старшыня райвыканкама дасць згоду на такі расклад, дык так таму і быць, калі ж не — плаціць давядзецца ўдвая. Па факце кіраўнік арганізацыі аплаціў работнікам культуры двайную цану. Вывад: цэнавую палітыку кіраўніцтва раёна падтрымлівае. А бясплатных мерапрыемстваў аддзел амаль і не ладзіць. Пра цэнаўтварэнне распявядае “К” намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рагачоўскага райвыканама Ніна ХАРОНЖА.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»