Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У памяць...
На гэтым тыдні на доме па мінскім адрасе Леніна, 2 была адкрыта мемарыяльная дошка вядомаму жывапісцу, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барысу Аракчэеву. Аўтар знака — скульптар Яўген Колчаў. А прастора Культурнай сталіцы Беларусі-2014, Гродна, узбагацілася мемарыяльнай дошкай славутаму літоўскаму лінгвісту Яну Яблонскаму (Ёнасу Яблонскісу), які выкладаў у свой час і ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі.
Знак і калона
Пад час Абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014” на новай плошчы ў Слоніме 14 лістапада каля будынкаў райвыканкама і Цэнтра культуры быў адкрыты знак “Герб горада”.
Каму сёння па плячы шэдэўр?
На сённяшнім "Форуме" — абмеркаванне новых літаратурных твораў, вартых падтрымкі дзяржавы і цікавых самаму шырокаму колу чытачоў. Мы сабралі тры меркаванні, якія падкрэсліваюць актуальны і зразумелы тэзіс: такая работа мусіць з'явіцца, патрэба ў ёй — неаспрэчная, а вось якім чынам і хто патэнцыйна можа яе стварыць — пытанне дыскусійнае. Запрашаем далучыцца да дыскусіі ўсіх ахвотных, і найперш тых, чый лёс непасрэдна знітаваны з кнігай.
А веснічкі — не адчыніліся…
Любая магчымасць паехаць на Палессе і бліжэй пазнаёміцца з гэтым адметным рэгіёнам выклікае ў мяне сапраўднае захапленне: менавіта там, у глыбінцы, захаваліся ўнікальныя народныя традыцыі, промыслы і рамёствы, сакавітая паляшуцкая гаворка...
Інвестара прыцягвае сапраўднасць
Ва ўсёй Еўропе не першы год назіраецца вялікая цікавасць да аўтэнтычных, самабытных форм культуры малавядомых народаў. Скажам, да тых жа абарыгенаў Амазоніі і Новай Гвінеі.
Канцэпцыя, імідж і манетызацыя
Што ўяўляе з сябе сучасны музей гісторыі горада? Якія магчымыя варыянты яго канцэптуальнага і прадметнага напаўнення? Ці ўсе замежныя прыклады варта пераймаць? А што наконт такога важнага аспекта, як манетызацыя ўзятай за аснову канцэпцыі развіцця? Паспрабую адказаць на гэтыя пытанні на прыкладзе ўстановы, якой кірую.
Фармат “з альтэрнатывай”
Зараз у дачыненні да эстрады моднае слова “фармат”. За гады працы я зразумеў, нарэшце, што гэта такое. Насамрэч, часцей за ўсё — проста адгаворка: калі не хочуць твае песні ставіць (па розных прычынах) ці калі заглядаюць у тваю кішэню (маўляў, не наш фармат, але пры пэўных умовах...).
"Люфт" і конкурс
Правядзенне Нацыянальнага конкурсу ў рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” дазволіла як убачыць праблемныя зоны нашага кіно, так і выявіць недахопы фестывальнага руху. Як выглядае беларускі кінематограф у параўнанні з кінематаграфіямі краін постсацыялістычнага блока? Як часта здымаюць айчынныя кінематаграфісты? Як пазіцыянуецца, уласна, сам Нацыянальны конкурс у параўнанні з іншымі праграмамі на “Лістападзе”? Гэтыя пытанні горача абмяркоўваліся ўдзельнікамі ды гасцямі фестывалю пад час “круглых сталоў”, у кулуарах кінафоруму і спараджалі новыя: што можна зрабіць, каб палепшыць сітуацыю ў дачыненні да нашага кіно?..
Вышыванка цаной у мільён?.. Хто танней?
У Мінску (дый, напэўна, у іншых нашых буйных гарадах) — чарговы fashion-бум: гэтым разам на беларускі арнамент. Не толькі ў вышыванцы, але і ў дэкоры афармлення аўтамабіляў, збудаванняў, посуду і г. д. Карацей, тое, чаго “К” так даўно чакала і пра што мроіла ў сваіх шматлікіх публікацыях, здзейснілася! Некалькі месяцаў таму нейкія маладзёны-крэатыўшчыкі з маркетынгавым талентам падкінулі ў Інтэрнэт “арнаментавую” бомбу, яркія аскепкі якой накрылі дзясяткі тысяч патэнцыяльных спажыўцоў хаця б той жа вышыванкі. Не, арнамент на мужчынскіх ды жаночых сарочках яшчэ не стаў звыклым чыннікам нашых гардэробаў. Але ажыятаж вакол гэтага не сціхае. На попыт пачалі ўзнікаць і прапановы. Услед за пэўнымі прыватнымі фірмамі за справу ўзялося Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў “Скарбніца”. Мяркуючы па інтэрнэт-звестках, вышыванка ад гэтага пашанотнага вытворцы каштуе… мільён рублёў. Не кожны дазволіць сабе такую пакупку. Дык хто ж саб’е цану?
D.I.Y. у музеі-кватэры
У Літаратурным музеі Петруся Броўкі зладзілі кінапрагляд пад дэвізам “D.I.Y.”. Саму імпрэзу я, прызнацца, прахварэла. Але неўзабаве, сустрэўшыся з гаспадынямі паэтавай хаты, пагутарылі пра канцэпцыю невялікага музея наогул. Такім чынам, мае візаві — загадчык філіяла Наталля МІЗОН і малодшы навуковы супрацоўнік Таццяна ТКАЧОВА.
Топ-8 бібліятэк, якія здзівілі бібліятэкара
Спісам замежных бібліятэк, якія здзівілі цікавосткамі ў дзейнасці, мы папрасілі падзяліцца нашу сталую аўтарку з Барысава. Мо прыклады, прыведзеныя ёй, пададуцца навацыямі і для вашай установы? А магчыма, такія формы практыкуеце даўно? Пішыце! А таксама дасылайце свае рэйтынгі: спісы (не абавязкова восем пунктаў, як цяпер) па дамах рамёстваў, школах мастацтваў і музычных школах, музеях ды галерэях, дамах культуры і бібліятэках.
Па версіі аргана
Культурныя сувязі паміж Беларуссю і Чэхіяй склаліся даўно. Ля вытокаў гэтых трывалых ды плённых стасункаў стаяў Францыск Скарына, які значную частку свайго жыцця (так склалася!) пражыў менавіта ў Празе, дзе і надрукаваў у 1517 — 1519 гадах амаль 20 кніг.
У пошуках брэндавасці
За апошнія гады Івацэвіччына праславілася ўзорнымі ўстановамі культуры ў аграгарадках і паспяховым асваеннем грошай на іх узвядзенне. Але гэта толькі будаўнічы складнік агульнай справы. А ёсць яшчэ творчы, гістарычны, культурна-асветны, выхаваўчы… І ў кожным з гэтых кірункаў — немалыя здабыткі.
Гнуткі падыход да салістаў і хітоў
У Жодзіне ў 13-ы раз прайшоў Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”. Што ж прынесла яму “ракавая" лічба?
“Сіні пакой” з вымярэннямі
Брэсцкі мастак Уладзіслаў Куфко — прадстаўнік творчай дынастыі. Ягоны бацька Эдуард Станіслававіч быў асобай, вядомай не толькі ў Брэсце, але і, бадай, ва ўсёй Беларусі.
Супольнасць: рытмы ды сэнсы
Нарэшце дабралася да выстаўкі конкурсу маладой беларускай фатаграфіі “Prafota”, які праходзіў у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску. Хацелася б падзякаваць арганізатарам і мастакам: даследчая фатаграфія, фатаграфія як форма сучаснага мастацтва ёсць у Беларусі.
Любоў да трох апельсінаў і цымбалаў
У час восеньскіх канікулаў адбыліся гастролі Маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра. Калектыў выступіў у Мінску, Магілёве, Казані, Маскве.
“Мяне двойчы вывозілі на расстрэл…”
…Мастак у аўтабіяграфіі піша: “…У катэгорыю мабілізаваных першай чаргі не трапіў у сувязі з сапсаваным станам кісці правай рукі, а тагачасная цяжкая хвароба жонкі Ганны Сяргееўны не дала магчымасць своечасова эвакуіравацца, і такім чынам мы засталіся на тэрыторыі, акупаванай немцамі. Пытанне “Што рабіць?” не стаяла: канешне ж, змагацца з лютым ворагам!.. Працавалі я і мая жонка на карысць Чырвонай арміі, на карысць партызанскіх атрадаў, якія змагаліся ў нашым краі... Мы ўвайшлі ў склад Руднянскай падпольнай патрыятычнай арганізацыі, якой кіраваў Уладзімір Марын і якая спачатку налічвала 32 чалавекі. Яна дзейнічала ад партызанскага палка будучага Героя Савецкага Саюза Грышына ды разведаддзела 4-й Ударнай арміі і была цесна звязана з партызанамі Міная Піліпавіча Шмырова. Коратка кажучы, наша кватэра была канспіратыўна-явачнай руднянскіх падпольшчыкаў…”
Гуляць у лялькі
Ці верыце вы ў казкі? Такое пытанне звычайна задаюць дзецям, а я пытаюся ў вас, дарослых. Я паверыла ў казку, калі пазнаёмілася з адным вельмі незвычайным чалавекам, лялечнікам. Так-так, ёсць такая цудоўная прафесія — гуляць у лялькі. Андрэй Рэцікаў жыве ў Наваполацку, але вядомы не толькі ў ім. Бо не адны дзіцячыя вочы загараліся, убачыўшы маленькі сіненькі аўтамабільчык, на якім развозіць свае казкі лялечнік. Аднойчы ўбачыўшы гэты цуд, назаўсёды застаешся вялікім прыхільнікам “КапелюШа” — менавіта так называецца калектыў, створаны Андрэем.
Оперная глеба Брэста
Дырыжор Аляксандр САСНОЎСКІ ўжо сямнаццаць гадоў можа лічыць сябе жыхаром не толькі Мінска, але і Брэста. Бо ўвесь гэты час, акрамя кіравання сталічным Канцэртным аркестрам “Няміга” ды выкладання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (а раней — яшчэ і працы ў Музычным тэатры), узначальвае сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Чарговай значнай падзеяй гэтага калектыву, дый усёй тамтэйшай культурнай грамадскасці, стане прэзентацыя “Пікавай дамы” П.Чайкоўскага — у выглядзе тэатралізаванай музычна-літаратурнай кампазіцыі з удзелам артыстаў Нацыянальнай оперы і драмтэатра. З асаблівасцей праекта і пачалася размова.
Почырк майстра
За кулісамі Белдзяржфілармоніі па заканчэнні канцэрта трыа Лары Корыэла мой даўні знаёмы, зрабіўшы здымкі ў кампаніі музыканта, прамовіў: “А ты мог падумаць напрыканцы 70-х, што мы пачуем гэтага музыканта жыўцом у Мінску, а не на хвалях замежных радыёстанцый?..” Тым не менш, легендарны гітарыст выступіў на самай прэстыжнай сцэне краіны.
Пра фокус, “дзвіж” і “борт”
А давайце крыху пагаворым па шчырасці. Мне так падаецца, што і вас калі-нікалі наведвалі падобныя думкі, якія апанавалі і дагэтуль не адпускаюць па выніках ХХІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Дык вось: чаму нашы артысты, рэжысёры, кінадзеячы (у залежнасці ад імпрэзы — падстаўце адпаведныя прафесіі) апынаюцца на сваім жа фестывалі вельмі часта па-за фокусам увагі? А многія — наогул “за бортам” падзеі?..
Зачараваны квартал
Сёння ў Сеціве вядуцца шматлікія дыскусіі, прысвечаныя лёсу сталічнага "ціхага цэнтра" — раёна Асмалоўка. гэты квартал захаваецца, альбо яго зменіць сучасная забудова? Пытанне пакуль адкрытае. Тым часам актывісты паспелі зрабіць не так і мала: прынамсі, зладзіць фотаконкурс і паказаць лепшыя работы ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура. Пераканайцеся і вы, шаноўныя чытачы, у тым, што Асмалоўка — сапраўды зачараваны квартал, як яго вызначылі тамтэйшыя жыхары.
Рыгор Барадулін: праграма на вершы народнага паэта ад Аляксандра Віслаўскага
Піяніст, кампазітар, аранжыроўшчык Аляксандр Віслаўскі прадставіў разам са сваімі калегамі-музыкантамі новую праграму на вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, што сёлета пайшоў ад нас у іншы свет. Аб'ектам увагі музыканта, вядомага, сярод іншага, сваім удзелам у знакамітых "Песнярах" напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х, сталі творы хрысціянскай лірыкі сучаснага нацыянальнага класіка. Праграма атрымала назву "Беларусь - Радзіма кахання" і была прадстаўлена ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 19 снежня. А новы калектыў, у складзе якога апроч самога Аляксандра Віслаўскага, гітарыст Сяргей Касарэўскі-Багарадаў і барабаншчык Алесь Собаль, проста ў час канцэрта атрымаў назву "Студыя Нёман" (паводле назвы першай студыі спадара Віслаўскага). Прапануем увазе чытачоў невялікі фотарэпартаж з падзеі.
Наш “анклаў” у Друскінінкаі
Абставіны майго знаёмства з актывісткамі беларускай суполкі Друскінінкая ўжо самі па сабе красамоўныя. Набралі мы літоўскі нумар, каб дамовіцца пра сустрэчу з імі цягам сёлетняга велатура “Гродзенскі трохкутнік”, і пачулі ў слухаўку: “Дык а мы ў Мінску — на экскурсіі ў Музеі Якуба Коласа”. Музей той знаходзіцца амаль насупраць рэдакцыі, таму грэх было туды не падбегчы...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»