Інструкцыя аб парадку правядзення агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

№ 8 (826) 23.02.2008 - 29.02.2008 г


1. Інструкцыя аб парадку правядзення агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далейІнструкцыя) распрацавана ў мэтах стымулявання арганізацый сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь да стварэння ўмоў, якія забяспечаць захаванне жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці, выкананне заканадаўства па пытаннях аховы працы, прафілактыцы і зніжэнні вытворчага траўматызму, прафесійных і іншых захворванняў работнікаў, і вызначае парадак і ўмовы агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.2. У аглядзе-конкурсе прымаюць удзел усе арганізацыі культуры, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленні культуры абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, аддзелы культуры раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў (далейарганізацыі).3. Асноўнымі задачамі агляду-конкурсу зяўляюцца:выяўленне і заахвочванне лепшай арганізацыі па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму;прадухіленне вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, выкараненне прычын, якія выклікаюць аварыі, траўматызм, захворванні і гібель людзей на вытворчасці;стварэнне аптымальных умоў для павышэння эфектыўнасці і якасці працы;выхаванне ў работнікаў адказнага стаўлення да ўласнай бяспекі і бяспекі іншых работнікаў;

прапаганда аховы працы і ўкараненне перадавога вопыту па ахове працы.

4. Агляд-конкурс праводзіцца штогод па выніках работы за каляндарны год.

5. Агляд-конкурс праводзіцца па чатырох намінацыях:

першая — “Лепшая арганізацыя культуры камунальнай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь”;

другая — “Лепшы аддзел культуры раённага (гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму”;

трэцяя — “Лепшае ўпраўленне культуры абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму”;

чацвёртая — “Лепшая арганізацыя культуры рэспубліканскай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь”.

Пераможцы ў першай намінацыі вызначаюцца па выніках трох тураў (этапаў): раённага (гарадскога), абласнога (Мінскага гарадскога) і рэспубліканскага.

Пераможцы ў другой намінацыі вызначаюцца па выніках двух тураў (этапаў): абласнога і рэспубліканскага.

Асноўнымі крытэрыямі пры выбары пераможцы ў аглядзе-конкурсе з’яўляюцца:

адсутнасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці;

выкананне патрабаванняў Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, іншых актаў заканадаўства па пытаннях аховы працы і тэхнікі бяспекі;

своечасовасць і паўната выканання прадпісанняў і ўказанняў кантралюючых органаў па пытаннях аховы працы;

наяўнасць у арганізацыі перспектыўных і аператыўных планаў мерапрыемстваў па пытаннях аховы працы;

планаванне мерапрыемстваў па ахове працы, укараненне эфектыўна функцыянуючай сістэмы ўпраўлення аховай працы;

арганізацыя бяспечнай эксплуатацыі вытворчага і іншага абсталявання, будынкаў, арганізацыя тэхналагічных працэсаў у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм і правілаў;

арганізацыя рабочых месцаў у адпаведнасці з санітарнымі нормамі і правіламі, правіламі па ахове працы і гігіенічнымі нарматывамі;

правядзенне папераджальных і прафілактычных рамонтаў, аглядаў абсталявання, своечасовы тэхнічны агляд аб’ектаў павышанай небяспекі;

наяўнасць у арганізацыі нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы працы, якія ўключаюць міжгаліновыя і галіновыя правілы па ахове працы, санітарныя нормы і правілы, гігіенічныя нарматывы, дзяржаўныя стандарты, галіновыя нарматыўныя прававыя акты сістэмы стандартаў бяспекі працы, будаўнічыя нормы і правілы, правілы бяспекі, правілы ўпарадкавання і бяспечнай эксплуатацыі, правілы і тыпавыя інструкцыі па ахове працы, галіновыя тыпавыя інструкцыі і інструкцыі па ахове працы ў арганізацыях і іншыя;

наяўнасць неабходнай тэхнічнай дакументацыі на абсталяванне, якое маецца;

забеспячэнне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па безаварыйнай і бяспечнай працы аўтамабільнага транспарту арганізацыі;

забеспячэнне стану санітарна-гігіенічных умоў працы на аснове вызначэння аптымальных параметраў, якія характарызуюць умовы працы, ацэнкі фактычных велічынь гэтых параметраў, правядзенне атэстацый рабочых месцаў па ўмовах працы і ажыццяўленне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па нармалізацыі санітарна-гігіенічных умоў працы. Пры гэтым асаблівая ўвага павінна быць нададзена стварэнню сістэмы вентыляцыі і кандыцыяніравання, абароны ад шкодных выпраменьванняў, укаранення бясшкодных тэхналагічных працэсаў, малатаксічных матэрыялаў і рэчываў;

арганізацыя абароны работнікаў ад адмоўных наступстваў уздзеяння небяспечных і шкодных вытворчых фактараў;

забяспечанасць работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, сродкамі, якія змываюць і абясшкоджваюць, улік іх выдачы;

арганізацыя санітарна-бытавога абслугоўвання работнікаў;

правільнасць устанаўлення работнікам ільгот і кампенсацый за работу ў шкодных умовах працы, кампенсаванне шкоды, прычыненай жыццю і здароўю работніка;

медыцынскае забеспячэнне работнікаў, арганізацыя папераджальных і перыядычных медыцынскіх аглядаў;

стан супрацьпажарнай бяспекі, выкананне прадпісанняў органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

6. Паўната выканання мерапрыемстваў, пазначаных у пункце 5 дадзенай Інструкцыі, на кожным з этапаў агляду-конкурсу вызначаецца аддзелам, упраўленнямі культуры абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, упраўленнем капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь шляхам:

ажыццяўлення праверак (абследаванняў) дзейнасці арганізацыі;

запатрабавання ад арганізацыі пацвярджаючых дакументаў.

7. Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе арганізацыі прадстаўляюць заявы.

Да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы:

кароткая характарыстыка арганізацыі, якая змяшчае ўказанне на намінацыю, поўная афіцыйная назва арганізацыі, якая ўдзельнічае ў конкурсе, яе месцазнаходжанне, кантактны тэлефон, банкаўскія рэквізіты, прозвішча і ініцыялы яе кіраўніка і кіраўніка прафсаюзнага камітэта;

даведка, якая характарызуе кожны з крытэрыяў, што прадугледжаны ў пункце 5 дадзенай Інструкцыі.

8. Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе па першай намінацыі:

8.1. на першым этапе — арганізацыі культуры, якія знаходзяцца ў падначаленні аддзелаў культуры раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, да 1 лютага года, які ідзе за годам падвядзення вынікаў, для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе накіроўваюць матэрыялы,пазначаныя ў пункце 7 дадзенай Інструкцыі, у аддзелы культуры адпаведнага раённага, гарадскога выканаўчых камітэтаў;

аддзелы культуры раённага, гарадскога выканаўчых камітэтаў да 15 лютага вызначаюць адну арганізацыю-прэтэндэнта для далейшага ўдзелу ў аглядзе-конкурсе (пераможца раённага (гарадскога) этапа) і з суправаджальным пісьмом накіроўваюць матэрыялы, пазначаныя ў пункце 7 дадзенай Інструкцыі, ва ўпраўленні культуры адпаведных абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў;

8.2. на другім этапе — арганізацыі культуры, якія знаходзяцца ў падначаленні ўпраўленняў культуры абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, да 15 лютага года, які ідзе за годам падвядзення вынікаў, накіроўваюць матэрыялы для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе ва ўпраўленні культуры адпаведнага абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў;

да 1 сакавіка ўпраўленні культуры абласных выканаўчых камітэтаў з арганізацый-прэтэндэнтаў, прадстаўленых аддзеламі культуры раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама з арганізацый культуры, якія знаходзяцца ў падначаленні ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў, а ўпраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — з арганізацый культуры, якія знаходзяцца ў падначаленні ўпраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, вызначаюць адну арганізацыю-прэтэндэнта для далейшага ўдзелу ў аглядзе-конкурсе (пераможца абласнога (Мінскага гарадскога) этапа) і з суправаджальным пісьмом накіроўваюць матэрыялы, пазначаныя ў пункце 6 дадзенай Інструкцыі, у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

9. Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе ў другой намінацыі на першым этапе аддзелы культуры раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў да 15 лютага года, які ідзе за годам падвядзення вынікаў, накіроўваюць матэрыялы, пазначаныя ў пункце 7 дадзенай Інструкцыі, ва ўпраўленні культуры адпаведных абласных выканаўчых камітэтаў.

На другім этапе да 1 сакавіка ўпраўленні культуры абласных выканаўчых камітэтаў з аддзелаў культуры раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў вызначаюць адну арганізацыю-прэтэндэнта для далейшага ўдзелу ў аглядзе-конкурсе (пераможца абласнога этапа) і з суправаджальным пісьмом накіроўваюць матэрыялы, пазначаныя ў пункце 7 дадзенай Інструкцыі, у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

10. Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе па трэцяй намінацыі ўпраўленні культуры абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў да 1 сакавіка года, які ідзе за годам падвядзення вынікаў, накіроўваюць матэрыялы, пазначаныя ў пункце 7 дадзенай Інструкцыі, у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

11. Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе па чацвёртай намінацыі арганізацыі культуры рэспубліканскай формы ўласнасці да 1 сакавіка года, які ідзе за годам падвядзення вынікаў, накіроўваюць матэрыялы, пазначаныя ў пункце 7 дадзенай Інструкцыі, у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

12. У Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь атрыманыя матэрыялы разглядаюцца ўпраўленнем капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сумесна з прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (далей — прафсаюз), і не пазней 15 сакавіка з арганізацый-прэтэндэнтаў у кожнай намінацыі выбіраецца па тры арганізацыі, якія дасягнулі лепшых паказчыкаў у галіне аховы працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму.

Матэрыялы аб гэтых арганізацыях прадстаўляюцца на разгляд калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

13. Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з прэзідыумам прафсаюза разглядае матэрыялы аб арганізацыях-прэтэндэнтах і прымае рашэнне аб прысуджэнні звання “Пераможца агляду-конкурсу” па адпаведных намінацыях.

14. Пераможцам агляду-конкурсу ў кожнай намінацыі ўручаюцца дыпломы.

Дыпломы пераможцам агляду-конкурсу ўручаюцца на чарговай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ці на другім мерапрыемстве па меркаванні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Пераможцам раённых (гарадскіх), абласных (Мінскага гарадскога) этапаў агляду-конкурсу аддзеламі і ўпраўленнямі культуры таксама ўручаюцца дыпломы.

15. Пры наяўнасці фінансавых магчымасцей пераможцы агляду-конкурсу, а таксама пераможцы адпаведных этапаў агляду-конкурсу за кошт сродкаў мясцовага бюджэту і прафсаюзных камітэтаў заахвочваюцца грашовымі прэміямі і (ці) каштоўнымі падарункамі.

16. Вынікі агляду-конкурсу ўлічваюцца пры падвядзенні вынікаў работы за год аддзелаў культуры раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, упраўленняў культуры абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

17. Вынікі агляду-конкурсу публікуюцца ў газеце “Культура” і размяшчаюцца на інтэрнет-сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.