“Шашачная культура”

№ 8 (826) 23.02.2008 - 29.02.2008 г

“Куфар-радца” знаёміць вас, паважаныя сябры, з новымі творамі “Шашачнай культуры” і нашымі чытачамі. Прыводзім вынікі спаборніцтваў па шашачнай кампазіцыі, якія завяршыліся ў канцы мінулага года. Зазірніце ў “Куфар”!

Актыўнаму чытачу “Шашачнай культуры” Аляксандру Перавознікаву 14 лютага споўнілася 60 гадоў. Аляксандр працуе слесарам-рамонтнікам на заводзе “Дыяпраектар”. Складаннем шашачных кампазіцый ён займаецца 5 гадоў. Гэта невялікі стаж, але А.Перавознікаў ужо мае высокія вынікі ў спаборніцтвах. Найбольш значны з іх — 1-е месца ў 18-м Рэспубліканскім конкурсе 2006 г. у раздзеле “Мініяцюры-64”. У 2007 годзе яму прысвоена званне кандыдата і майстра спорту па шашачнай кампазіцыі.

Пажадаем новых поспехаў юбіляру і прапануем пазнаёміцца з яго новым творам — пазіцыяй №74. Пазнаёмцеся і з кампазіцыямі іншых аўтараў ды рашыце іх самастойна. Ва ўсіх пазіцыях белыя пачынаюць і выйграюць.

№73 — Уладзімір Бандарык (Лугавая Слабада Мінскага раёна):

Белыя: b4, b6, c5, d4, d6, f6, g1 (7);

Чорныя: a3, a7, d2, f8, g3, h4 (6).

№76 — Аляксандр Сапегін (Магілёўская вобл.): Белыя: b2, b4, c1, d2, e1, f4, f6, g3, h4 (9); Чорныя: a3, b6, c7, d4, d6, d8, f2, h2, h6, h8 (10).

№77 — Аляксандр Сапегін (Магілёўская вобл.): Белыя: a7, b6, c5, c7, d6, e1, e7, g1, h2, h6 (10); Чорныя: a5, b2, c3, d4, d8, e3, f2, f4, g3, g5, h4 (11).

№78 — Уладзімір Малашанка (Магілёў): Белыя: a7, b6, c1, e1, f2, g1, h6 (7); Чорныя: a3, c3, c5, d2, d4, e3, g3, h4 (8).

№79 — Рыгор Краўцоў (Мінск): Белыя: дамкі a7, g7, шашка e5 (3); Чорныя: дамкі b6, f6,

шашкі a5, c5 (4).Прыводзім рашэнні кампазіцый мінулага выпуску:№65: ab2, b8, g3, f2, e7, c5, c7x;
№66: b2 (e3A), f2, f6, a7x A(f:c1), g3, d6, h6x;
№67: d6, b6, c7, f2, e7, a7x;
№68: c7, g3, c5, c7, b4, f2, c5, c5x;
№69: cb8, e3, g3, b2, c3, c7, e7, g7x.;
№70: gf8, b6, b4, a:e5, f4, g3, b6x;
№71: ab4, f8, c7, a7, h8x;
№72: h4, g5, h8, e5, b2, ef6, e5x.
Дакладныя адказы даслалі нашы чытачы: Алена Мікуліч, Аляксандр Калтовіч, Іван Адамовіч, Віктар Жукоўскі (г. Барань), Уладзімір Бандарык з вёскі Лугавая Слабада Мінскага раёна, Уладзімір Сапяжынскі (Рагачоў), Анатоль Пярхальскі (Глыбокае), Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў).Падведзены вынікі першага этапа 14-га чэмпіянату Беларусі па шашачнай кампазіцыі (“Шашкі-64”). Прапануем пазнаёміцца з прызёрамі гэтага спаборніцтва:Мініяцюры-64”: 1— Васіль Грабенка (Мінск), 2 — Аляксандр Ляхоўскі (Жодзіна),3— Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў);Праблемы-64”: 1— Віктар Шульга (Мінск), 2— Васіль Грабенка (Мінск), 3— Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў);Эцюды-64”: 1— Пётр Шклудаў (Наваполацк), 2— Леанід Вітошкін (Гомель), 3— Васіль Грабенка (Мінск); Задачы-64”: 1— Мікалай Зайцаў (Баранавічы),2 — Леанід Вітошкін (Гомель), 3—Аляксандр Ляхоўскі (Жодзіна).

Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас:

220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”, “Шашкі”.Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by.Віктар ШУЛЬГА,

майстар спорту па шашачнай кампазіцыі