І самае цікавае — гэтай “нямой” мовы аказалася дастаткова, каб зразумець галоўнае. Племя — як дыягназ і сучасным грамадскім утварэнням. Закрытая групоўка інтэрната, дзе дзейнічаюць свае жорсткія правілы выжывання, — ілюстрацыя-метафара цынічных іерархій шматлікіх “цывілізаваных” структур, сістэм. Калі зняць з нас “стружку” культуры, пад ёй — адно інстынкты. Ды, уласна, колькі таго культурнага слоя засталося? І дыягназ выжывання ў такім племені несуцяшальны: адно ператварыцца ў самага жорсткага звера…
Пасля прагляду адбылося сумеснае абмеркаванне фільма — прысутнічаў сурдаперакладчык. І людзі, якія слаба чуюць, вельмі перажывалі, што іх свет дэманструецца ў карціне такім жорсткім ды бесчалавечным. Але гэта не свет тых, хто слаба ці добра чуе, — гэта свет чалавека, у якім кіруе гвалт…