Вось і “Бабіна лета”

№ 36 (1162) 06.09.2014 - 12.11.2014 г

25-годдзе адзначыў народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Аранчыцкага сельскага дома фальклору. Удзельнікі калектыву — жанчыны пенсійнага ўзросту. Гурт шмат зрабіў для развіцця і прапаганды духоўнай спадчыны нашага Пружанскага краю.

/i/content/pi/cult/502/10831/11-3.jpg

Кіраўніком калектыву з’яўляецца Пушко Таццяна Піліпаўна — былая настаўніца, творчы і таленавіты чалавек. Яе зычны, але ў той жа час мілагучны голас з асаблівым тэмбрам з іншым не зблытаеш.

“Бабіна лета” ведаюць не толькі ў нашым раёне — яно зачаравала нават польскіх слухачоў. Больш за тое: гурт падрыхтаваў і правёў абрады “Вандраванне Віфліемаўскай зоркі”, “Абыход поля”, “Квашанне капусты”, “Дажынкі”, “Валачобнікі”, “Выпечка каравая”. Калектыў пастаянна супрацоўнічае з аўтаклубам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ды выязджае з канцэртнымі праграмамі ў маланаселеныя вёскі Пружанскага раёна.

Рэпертуар калектыву складаюць народныя песні, запісаныя ад мясцовых жыхароў і ўдзельніц гурта.

Вольга ШЭПЕЛЬ, дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама