Жыццё як цуд

№ 36 (1162) 06.09.2014 - 12.11.2014 г

Ад імя сваіх аднавяскоўцаў — жыхароў гарпасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна хачу сказаць колькі слоў пра наш Дом культуры і пра адзін з яго творчых калектываў — жаночы вакальны гурт "Падсвільчанка". Справа ў тым, што гэтаму калектыву спаўняецца сёлета дзесяць гадоў.

/i/content/pi/cult/502/10829/11-1.jpg

 

Вакальны гурт "Падсвілле".

Ёсць толькі два спосабы пражыць жыццё, лічыў Альберт Эйнштэйн. Першы — так, нібыта ніякіх цудаў не бывае. Другі — так, як быццам усё на свеце з’яўляецца цудам. Нашы работнікі культуры імкнуцца будаваць сваё і наша жыццё паводле другога спосаба. І ў іх атрымліваецца!

Кіруе ДК Тамара Спяцанава, пра якую "К" пісала неаднойчы. І кіруе — прафесійна, бо тут створана 16 фарміраванняў, што аб’ядналі больш за 200 чалавек ад пяці да васьмідзесяці (!) гадоў. Адно з клубных фарміраванняў — "Падсвільчанка". Калектыў адзначыў свой дзень народзінаў святочным сольным канцэртам "Дзесяць гадоў разам". Было гэта ў жніўні, пад час традыцыйнай пасялковай акцыі "Падсвільскі світанак".

У гурце спяваюць Аляксандра Місевіч — былы медработнік, Ала Фурс і Алена Раманчук — бухгалтары, Таццяна Бурэнь — прадпрымальнік, Вольга Лубчанок — настаўнік, кіраўнік калектыву, Любоў Рудак — выхавальнік дзіцячага садка, Святлана Папакуль — прадавец, Ганна Ляшкевіч — хатняя гаспадыня і Валянціна Пліско — настаўнік.

Пасля канцэрта быў святочны торт ад спонсараў. Пявунні атрымалі таксама сертыфікаты на наведванне салона прыгажосці ў Глыбокім.

Любоў НІКІЦІНА, ветэран педагагічнай працы

Падсвілле