Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дзе жывуць анёл і музы…
— Зрабіце два грыбы, — прапанавалі Юрыю Камандзірчыку. Так і былі б на месцы спіленай бярозы два грыбы, калі б сябра Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі не быў мастаком з фантазіяй. У выніку атрымалася кампазіцыя “Анёл і музы” (на здымку).
Заслаўе: свая тэма для сюжэта
Як вядома, Дзень пісьменства праходзіць у Заслаўі не ўпершыню: мінулым разам ён адбыўся там у адносна далёкім ужо 2000-м годзе. У нумары “К”, што выйшаў напярэдадні свята, тагачасны мэр горада Валянцін Сітнік падзяліўся сваёй запаветнай марай: “Каб у Заслаўі як гісторыка-культурным цэнтры чалавек мог паглядзець на старажытныя помнікі, духоўна аб’яднацца з мінуўшчынай і пры гэтым прайсціся па добрых вуліцах, пасядзець ва ўтульным рэстаране, набыць сувенір у краме”. Ці здзейснілася гэтая мара за прамінулыя чатырнаццаць гадоў? Ці сталася Заслаўе ўдалым сімбіёзам горада-музея і горада, утульнага для жыцця? Цяжка сказаць. Але, ва ўсялякім выпадку, прагрэс навідавоку. Вось і цяперашняе свята стала чарговым крокам у гэтым напрамку. Аднак жа для паўнавартаснай рэалізацыі патэнцыялу Заслаўя зрабіць гэтых крокаў належыць яшчэ нямала…
“Геній месца”, які злучае ўсіх?
Мінская школа фатаграфіі, асэнсаванне якой у нашым асяроддзі пачалося, лічы, летась з выхадам альбома “Новая хваля”, усё больш ператвараецца ў найцікавы аб’ект для даследавання. Гэтым разам новую спробу разгляду дадзенай культурнай з’явы ў гісторыі беларускай фатаграфіі мінулага стагоддзя ажыццявіў расійскі куратар Ігар Лебедзеў. Стаўшы ініцыятарам стварэння адмысловай калекцыі, фатограф і даследчык адабраў больш чым 700 работ беларускіх аўтараў для Дзяржаўнага музейнага-выставачнага цэнтра Расійскай Федэрацыі РОСФОТО — галоўнай інстытуцыі фатаграфіі суседняй краіны, стварыўшы адзін з самых вялікіх збораў беларускай фатаграфіі за мяжой. Сёння гэтая калекцыя твораў беларускіх аўтараў атрымала своеасаблівую прэзентацыю ў выглядзе вялікай выстаўкі пад назвай “Мінская школа фатаграфіі. 1960-я — 2000-я гг.”. Яна адкрылася напрыканцы жніўня ў выставачнай зале РОСФОТО ў Санкт-Пецярбургу, стаўшы гучнай падставай для прыцягнення ўвагі да беларускага фотамастацтва, якое пакуль прызнаюць, на жаль, бадай, толькі за мяжой.
Калі дробязі апраўдваюць сродкі
Да музейнага форуму, што сёлета пройдзе ў Гомелі, будзе падрыхтавана шмат разнастайных праектаў, верагодна, разгорнецца барацьба за перамогу ў розных намінацыях. Пра гэта “К” абавязкова напіша падрабязна. Але цяпер хочацца пагутарыць пра больш прыземленыя, але ад таго не менш актуальныя праблемы музейнага жыцця і не толькі.
Не толькі на экспарт
Мастачка Ірына Котава нарадзілася ў Мінску, скончыла нашу Акадэмію мастацтваў. Тым не менш, сёння яна — вядомая французская мастачка. Мастаку адбыцца як творчай асобе ў Парыжы — вялікая ўдача. У сталіцу Францыі імкнуліся ўсе сусветна вядомыя мастакі, яна дала пуцёўку ў мастацтва Пікаса і Мадзільяні, Суціну і Шагалу, Далі і Тулуз-Латрэку, нашаму Барысу Забораву…
Пляцоўка для сваіх
Поўнаметражныя і кароткаметражныя, дакументальныя, ігравыя і анімацыйныя фільмы, створаныя беларускімі аўтарамі ў краіне і за яе межамі, прымаюцца да ўдзелу ў вядомым форуме. Сабраць работы суайчыннікаў незалежна ад месца пражывання і падтрымаць адораных творцаў — такую задачу паставіла сабе дырэкцыя Мінскага міжнароднага кінафестывалю, які пройдзе ў дваццаць першы раз з 7 па 14 лістапада.
Ідэі “Ля Белай Чаплі”
Увечары перад Лунінцом заехалі ў загадкавы Кажан-Гарадок… А ўвогуле, фінальны тур чэрвеньскага аўтаваяжу прайшоў па палескім краі, дзе набіраўся настаўніцкай мудрасці Якуб Колас. Ля гасцёўні ў Лунінцы нас сустрэў бюст народнага пісьменніка і аўтара “Сымона-музыкі”. Сустрэў, а наступнай раніцай праводзіў на Ганцавіччыну. Як, думаеце, называлася крама ў Люсіне, дзе мы праз пару гадзін пілі духмяную каву? Правільна: “На ростанях”! “К” пісала некалькі гадоў таму пра культуру Люсіна, пра незвычайныя бібліятэку і клуб, дзе любая творчая дзея нясе на сабе адбітак думак і мар Песняра. Тут кожная бібліятэкарка ды клубніца — Ядвіся ў душы і любіць Палессе так, як Колас і апісваў… У Люсіне таму больш не спыняліся, а скіраваліся наўпрост у Ганцавічы — у мясцовы райметадцэнтр, заўжды багаты на праекты, рэалізаваныя і толькі што народжаныя.
Другі лішні?..
Тамара ДЗЕМІДЗЕНКА, што называецца, “на культуры” ўжо чвэрць стагоддзя! Дзевяць апошніх гадоў яна з’яўляецца дырэктарам пінскага Дома культуры “Трыкатажнік”. Бачыла многае, павеваў перажыла ўсялякіх, праектаў ажыццявіла — не злічыць, збірала і збірае пад дахам цяперашняй альма-матэр калектывы і людзей цікавых, крэатыўных, адказных. І сёння яна — чалавек ініцыятыўны, актыўны, неабыякавы, рашучы ва ўчынках, назаўжды ўлюбёны ў аднойчы абраную ёй прафесію — несці культуру ў масы. І — упэўнены ў заўтрашнім дні, нягледзячы на... Пра гэтае “нягледзячы” ды іншае — наша гутарка.
Хустка па-лепельску
Чым на сёння павінен займацца раённы Дом рамёстваў? І ў чым ключавы сэнс фразы “адраджэнне традыцыйнай спадчыны”? Урэшце, ці супадае камерцыйны інтарэс майстроў-рамеснікаў з ідэалагічным складнікам іх паўсядзённай творчай дзейнасці? З усімі гэтымі пытаннямі “К” паспрабавала разабрацца пры дапамозе дырэктара Лепельскага РДР Алены БАРАДЗЕЙКА.
Кадрам патрэбна жыллё
Кіраўскі раён знакаміты вёскай Боркі, гісторыю якой апісаў у сваіх “Карніках” Алесь Адамовіч, ды аграгарадком “Мышкавічы”, што ствараўся яшчэ за савецкім часам і даўно мае не толькі вытворчыя, але і творчыя традыцыі. А чаго варты заапарк з шыкоўнымі паўлінамі на галоўнай плошчы горада! І гэта таксама традыцыя. Менавіта спрадвечная традыцыя жывіць і мясцовую раённую культуру. Таму яна адметная, яркая ды перспектыўная.
Балет “у фармаце”
8 верасня Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адкрывае “амаль юбілейны”, 45-ты, сезон — мюзіклам Уладзіміра Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская”, вылучаным на Нацыянальную тэатральную прэмію. А праз два дні, у так званы балетны чацвер (менавіта ў гэты дзень тыдня на сцэне тэатра ідуць пастаўленыя там балеты), — “Сон Дон Кіхота” ў пастаноўцы Уладзіміра Іванова, ліпеньскай прэм’ерай якога тэатр закрываў сезон. Дык што ж саснілася?..
Аўдыя & Відэа-6
Жнівеньскія аўдыя- і відэаработы айчынных выканаўцаў гэтым разам рэцэнзуюць музыкант гурта “Akute” Раман Жыгараў (A) і спецыяльны карэспандэнт “К” Алег Клімаў (B).
Бясхітрасна, з усмешкай
12 верасня Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” ў Брэсце адкрыецца беларускім спектаклем — музычнай камедыяй “Хітрыкі Ханумы” Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага.
“А прыйдзе час — мяне не будзе…”
Ён быў шчаслівым улюбёнцам муз, хаця зведаў і сумненні, і ваганні, і памылкі, і цярністыя шляхі да ўвасаблення ўсяго, што хвалявала ягонае творчае ўяўленне. Яму шанцавала і на блізкіх сяброў-аднадумцаў, і на добрых таварышаў, сярод якіх былі людзі самых розных узростаў: Алесь Адамовіч і Анатоль Тычына, Таццяна Арлова і Васіль Быкаў, Валянцін Тарас і Аляксей Глебаў, Віктар Грамыка і Алег Сурскі, Навум Кіслік і Арлен Кашкурэвіч, Георгій Колас і Міхаіл Савіцкі…
Жыццё як цуд
Ад імя сваіх аднавяскоўцаў — жыхароў гарпасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна хачу сказаць колькі слоў пра наш Дом культуры і пра адзін з яго творчых калектываў — жаночы вакальны гурт "Падсвільчанка". Справа ў тым, што гэтаму калектыву спаўняецца сёлета дзесяць гадоў.
Вось і “Бабіна лета”
25-годдзе адзначыў народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Аранчыцкага сельскага дома фальклору. Удзельнікі калектыву — жанчыны пенсійнага ўзросту. Гурт шмат зрабіў для развіцця і прапаганды духоўнай спадчыны нашага Пружанскага краю.
Знакаміты паплечнік Рэйтана
Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі — адзін з двух найбліжэйшых паплечнікаў Тадэвуша Рэйтана на векапомным Сойме Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў 1773 года… Сойм гэты, пры татальнай згодзе амаль усіх паслоў, сенатараў і міністраў, зацвердзіў Першы падзел дзяржавы. Але знайшліся і тыя, хто не стаў на бок подласці… Іх было толькі некалькі чалавек, амаль усе — ліцвіны (беларусы) з Наваградчыны, Міншчыны, Піншчыны… Жамойты ў тым сойме ўдзел не ўзялі, пазрываўшы ўсе свае соймікі. Іхняя чарга бараніць тое, што застанецца ад ВКЛ, а дакладней — Жамойці, надыдзе толькі пры Трэцім падзеле, праз дваццаць гадоў…
Сенсацыя замка Кміты
Гарадзішча XVI — XVII стст. пад назвай “Замак Кміты”, якое змяшчаецца ля вёскі Беразавец Карэліцкага раёна, прыцягнула ўвагу спецыялістаў толькі ў ліпені 2013-га. Дагэтуль на загадкавым помніку не засяроджвалі пільнай увагі ні гісторыкі, ні археолагі. Сёння знаходку можна смела назваць сенсацыяй. Археалагічныя раскопкі па вывучэнні гарадзішча каля вёскі Беразавец прадоўжыліся ў ліпені бягучага года і здзівілі цікавымі матэрыяламі.
З далёкага ды блізкага замежжа...
Мабыць, далёка не кожны ведае, што за межамі Беларусі пражывае больш за тры мільёны нашых суайчыннікаў, згуртаваных не менш чым у 220 грамадскіх аб’яднаннях ды арганізацыях. Выхадцы з Сінявокай сёння “прапісаліся” не толькі ў краінах СНД і Еўропы, але і ў Аргенціне і ЗША, у Самалі ды Сінгапуры, у Кітаі ды Індыі… І яны не толькі жывуць у гэтых краінах, але і актыўна прапагандуюць там беларускую культуру, ладзячы свае адметныя канцэрты ды фестывалі і прымаючы ўдзел у разнастайных святочных імпрэзах у якасці пашанотных гасцей… Як вядома, многія калектывы, створаныя пры суполках беларусаў у розных краінах свету, ужо неаднаразова з’яўляліся ўдзельнікамі айчынных фэстаў “Звіняць цымбалы і гармонік”, “Дняпроўскія галасы”, Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі ў Маладзечне…. Сёлета ж пабачыць артыстаў ды ансамблі нашых суайчыннікаў з Мексікі ці Аргенціны, Італіі ды Францыі, а таксама з іншых краін далёкага і блізкага замежжа змогуць і жыхары Мінска: літаральна праз тыдзень, 12 — 14 верасня, у рамках святкаванняў Дня горада, у сталіцы пройдзе ІІ Фестываль мастацтваў беларусаў свету. Пра падрыхтоўку да гэтага маштабнага міжнароднага форуму, а таксама пра тыя цікавосткі, што чакаюцца пад час будучай культурнай падзеі, “К” распавёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл РЫБАКОЎ.
ЗАСЛАЎСКАЯ СІМФОНІЯ ДЛЯ ЛІТАРЫ З АРКЕСТРАМ
Сёння ў Заслаўі распачалося вялікае Свята беларускага пісьменства.
Усмешкі Мельпамены
З1 жніўня ў Гродне — сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі — прайшоў Міжнародны фестываль вулічных культур "Grand Teatro". Падобны форум у Дзень горада ў сталіцы распачне тэатральную восень-2014. А наперадзе гледачоў чакае "Белая вежа" ў Брэсце, "ТЭАРТ" у Мінску і шмат іншых восеньскіх форумаў сцэнічнага мастацтва.
Бацькі...
— Мае бацькі вельмі любілі народную культуру, народныя песні, народныя традыцыі. Таму і я, натуральна, не палюбіць гэта проста не мог. Бо не сакрэт, што для кожнага чалавека бацькі — гэта людзі, якія фарміруюць сістэму каштоўнасцей, характар, ствараюць з нас асоб. Памятаю, мой бацька, Сцяпан Фёдаравіч, неаднойчы прыязджаў у Мінск пад час майго студэнцтва. І першае месца, куды мы з ім накіроўваліся, быў тэатр. Так што, мяркую, не надта памылюся, калі скажу, што мае бацькі стварылі з мяне таго чалавека, якім я зараз з’яўляюся. Да таго ж, я вельмі ім удзячны за тое, што яны падтрымлівалі маё імкненне стаць бібліятэкарам.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»