У народных строях

№ 44 (1170) 01.11.2014 - 07.11.2014 г

“Народны касцюм на сцэне, у школе і музеі” — пад такой назвай у Смаленску 24 — 25 кастрычніка прайшла V Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя, дзе, апроч творчых дэлегацый з Расіі ды Францыі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскай і Магілёўскай абласцей нашай краіны.

/i/content/pi/cult/501/10775/10-9.jpg

З дакладамі выступілі, сярод іншых, дырэктар Лепельскага цэнтра рамёстваў, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву “Скарбонка” Алена Барадзейка, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, дырэктар Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору Васіль Сіманковіч, яго калега па Саюзе Ніна Бабровіч і намеснік дэкана мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Пятра Машэрава Галіна Бабровіч. Незвычайным было тое, што народны касцюм стаў і тым адзеннем, у якім прыйшла на адкрыццё канферэнцыі большасць удзельнікаў.

Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадцэнтра народнай творчасці 
На здымку: прадстаўнікі Віцебшчыны Кацярына Лабука, Марыя Максімовіч і Васіль Сіманковіч.