Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сем сем’яў
У мінулую пятніцу на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбыўся фінал ІІ Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2014”. Удзел у ім прынялі сем сем’яў (па адной ад кожнай вобласці і Мінска). Лідарам вызначылі радзіну Ніканчукоў з горада Наваполацка.
У народных строях
“Народны касцюм на сцэне, у школе і музеі” — пад такой назвай у Смаленску 24 — 25 кастрычніка прайшла V Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя, дзе, апроч творчых дэлегацый з Расіі ды Францыі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскай і Магілёўскай абласцей нашай краіны.
Пастулат
У галерэі "Універсітэт культуры" ўчора распачалася выстаўка "Пастулат-2014".
Хто ж падымецца на Траецкую гару?
Не так і часта ў рэдакцыйнай пошце бываюць зацікаўленыя прапановы па захаванні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Нават з улікам таго, што тэма гэтая знаходзіцца ў цэнтры ўвагі газеты. Тэкст Сяргея Харэўскага акурат і ёсць прыклад такой ініцыятывы чытача-прафесіянала. А скарыстаўшыся нагодай, прапанову нашага пазаштатнага аўтара, па магчымасці ўсебакова, даследаваў карэспандэнт "К".
А калі справа культурная?
За трохдзённую візу ў Беларусь прэзідэнт Асацыяцыі фальклорных груп Францыі, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі міжнародных фальклорных груп Нікаля Чарлеці заплаціў удвая. У французскага госця, як ён патлумачыў мне на Міжнародным форуме ў Магілёве, аказаліся няправільна аформлены дакументы, а запланаваную паездку ў Беларусь ён вырашыў не адмяняць. У выніку за хуткае — цягам 24 гадзін — афармленне візы ў Пасольстве Беларусі ў Францыі з яго ўзялі 120 еўра, хаця ён ехаў у Магілёў па запрашэнні, з дзелавымі мэтамі: для ўдзелу ў культурным мерапрыемстве з міжнародным статусам… Ягоны ж калега, Франк Кардынал, у каго з дакументамі ўсё аказалася “ў ажуры”, аддаў за консульскі збор 60 еўра.
Замест слоўных дэбатаў
Нядаўна згадаўся папулярны выраз: замест таго, каб змагацца за чысціню вуліц, варта проста ўзяць адпаведныя прылады ды падмесці смецце або ачысціць тратуар ад снежных заносаў. І прыйшло ў галаву гэтае выказванне пад час гарачых дыскусій у Інтэрнэце наконт беларускай мовы. У адным выпадку арганізатары моўных курсаў не сышліся ў поглядах на актуальныя падзеі ў свеце, і таму курсы прыпынілі сваю дзейнасць, у іншым — музыкант аднаго з айчынных гуртоў заявіў, што ненавідзіць беларускую мову з-за нібыта прымусу яе вывучаць...
Вельмі шмат — на энтузіязме…
"Пашанцавала ўжо дык пашанцавала!” Колькі мы з вамі існуём — увесь час на ростанях, і тым не менш, усё як быццам засталося па-ранейшаму. Захацелася вам, да прыкладу, канцэрцік правесці — у выканкам па дазвол. Як там, па якіх крытэрыях выбіраюць, падыходзіць ці не тое або іншае мерапрыемства, не ведаю. Але тое, што культура ўсё адно губляе нешта ў сваім развіцці, — адназначна.
Даць каментарый нельга адмовіць
Дык ці варта мець справу з незнаёмымі журналістамі?.. Надоечы Ганна Кісліцына, вядомы літаратурны крытык, напісала калонку “Словы — мае і… не мае” ("К" № 40 за 2014 г.). Аўтар слушна заўважае, што неахайнае абыходжанне з тэкстамі, якія пішуць творчыя (дый “звычайныя”) людзі па просьбе журналістаў, асоб гэтых раніць і адбівае ахвоту супрацоўнічаць з “акуламі пяра”. Але…
Дні і ночы “Лістапада”
Год праляцеў — і вось 7 лістапада распачынаецца ХХІ Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. 163 стужкі з 47 краін. 6 конкурсаў. Больш як 20 пазаконкурсных падборак і рубрык. “Лістапад” сёння — гэта акіян магчымасцей паглядзець самае рознае кіно. І, дарэчы, менавіта такі лозунг мае форум гэтага года: “Такое рознае кіно!”.
Калі няма эксклюзіву — і калі ён ёсць
...Пасля сустрэчы часткі супрацоўнікаў рэдакцыі “К” з лідарам этна-трыа “Троіца” Іванам Кірчуком вырашана было адправіцца ў Ліду (наш суразмоўца — акурат з тых мясцін). Хоць бы з-за таго, каб у нейкай ступені задаволіць настырнае патрабаванне даволі вядомага Міхаіла Самуэлевіча Панікоўскага: “Едзьце ў Кіеў і спытайце там, што рабіў Панікоўскі да рэвалюцыі”. Толькі ў нашым выпадку фраза гучала б так: “Едзьце ў Ліду і спытайце там, ці ведаюць гараджане аб тым, што Кірчук іх зямляк”. (Пытанне я гэтае, між іншым, задаваў, — і ведаюць, і ганарацца, і слухаюць...) Але і асноўнага задання ніхто не адмяняў: карэспандэнту газеты разам з мясцовым “інсайдарам” наведаць з нечаканым візітам шэраг мясцовых устаноў культуры і вынесці на суд чытачоў меркаванні пра іх дзейнасць.
Трансфармацыя магчымая, але…
Дэпартамент культуры расійскай сталіцы, заклапочаны сітуацыяй з паніжэннем цікавасці да гарадскіх бібліятэк, у 2012 годзе распачаў эксперымент, дзе было задзейнічана дванаццаць устаноў, дзве з якіх ужо працуюць у абноўленым варыянце. Старым бібліятэкам у спальных раёнах далі другое жыццё, зрабіўшы там капрамонт і ліквідаваўшы звыклыя правілы. Так, сёння бібліятэка “Праспект” на Ленінскім праспекце і Бібліятэка імя Дастаеўскага на Чыстапрудным бульвары — гэта мадэрнізаваныя, непазнавальна сучасныя ды прывабныя кніжніцы з новай канцэпцыяй, падобныя да маладзёжных кластараў: з новай футурыстычнай мэбляй, шклянымі паліцамі і мяккімі пуфамі. Установы змянілі яшчэ і час працы: да 22-й гадзіны.
Там, дзе грэкі ішлі ў варагі…
Музейная дзейнасць Сяргея Панізніка — цудоўны прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Паміж вядомым паэтам і ўладамі Верхнядзвіншчыны зарадзілася яно аж у 1979 годзе. З таго часу гэтыя стасункі пастаянна ўдасканальваюцца на карысць аматараў даўніны. Сённяшняя публікацыя — крыху нечаканая па змесце. Ацэнку музейнай справе неабыякавага ды неўтаймоўнага ў творчай самарэалізацыі творцы даюць шматлікія наведвальнікі яго “асабістага” музея.
Задача — капіраваць ці развіваць?
Днямі завяршыўся марафон ІV Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “TэART”. Сімвалічна, што яго міжнародную праграму (агляд беларускай — у “К” № 42), а разам з ёй і ўвесь фестываль закрывалі беларускай прэм’ерай — спектаклем “Тата” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. А што ж паказвалі госці?
Шматкроп’е на ростанях
“Спектакль пра Мулявіна” — так ахрысцілі пастаноўку “Песняра” ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага яшчэ задоўга да яе паказу. І хаця прэм’ера не была афіцыйна ўключана ў праграму “TэARTa”, ужо адно тое, што яна прайшла ў дні форуму, дазваляла разглядаць яе як важкі штрых каляфестывальнай атмасферы: маўляў, тэатральнае жыццё і нацыянальныя працэсы ў ім проста віруюць. Але ж і ацэньваць давядзецца — па міжнароднай планцы, тым больш што тэатр збіраецца вывозіць “Песняра” ў тую ж Расію, адкуль Мулявін родам.
У лёгкім жанры
Заўзятары мінскіх тэатраў, здаецца, звыкліся з думкай, што спектаклі падзяляюцца на сучасныя або цікавыя. Выключэнні рэдкія, але бываюць. Вось у сталічным Тэатры-студыі кінаакцёра, напрыклад, на зайздрасць рэгулярна з’яўляюцца работы, якія прэтэндуюць на тое, каб спадабацца і гледачам-традыцыяналістам, і страшэнным цынікам ад тэатральнай крытыкі.
Які ён, “разумны” мeтал?
У Беларусі метал не лічыцца сярод прыярытэтных мастацкіх матэрыялаў. Я кажу не пра цяжкую бронзу манументаў, а пра тую сферу, якая ўмоўна называецца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Умоўна — таму, што керамісты, мастакі па шкле ды тэкстылі (і мастакі па метале ў тым ліку) не толькі аздабляюць побыт, але часам у межах сваёй творчай кампетэнцыі паспяхова вырашаюць задачы з выразнымі сацыяльным і псіхалагічным чыннікамі.
“Tour de Belarus”
Зараз у Палацы мастацтва працуюць адначасова тры выстаўкі. Найбуйная — “Tour de Belarus. Пралог” — займае большую частку Вялікай залы. Зладзіла выстаўку секцыя графікі Беларускага саюза мастакоў, але для большай прывабнасці да ўдзелу ў ёй запрасілі прадстаўнікоў іншых творчых спецыялізацый. Паводле прэс-рэлізу, гэты праект — “кропка адліку, своеасаблівы пралог”, а мэта ягоная — “прыцягнуць увагу да асобы мастака і яго светаўспрымання, якое з’яўляецца сінтэзам перажыванняў ды падзей з уласнага жыцця з падзеямі гістарычнымі і міфалагічнымі”.
Падзенне, якое стала ўзлётам
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў чарговы раз пацвердзіў сваю рэпутацыю наватара. Гэтым разам вынаходка — не тэхналагічная, а, хутчэй, канцэптуальная. Не так даўно экспазіцыя папоўнілася інсталяцыяй Паўла Вайніцкага і Алены Златкавіч “Шлях паэта”, прысвечанай трагічнай смерці Песняра.
Бясконца добрае сэрца
…Чэпік, аднак, сцэнографам так і не стаў. Галоўным на ўсе гады засталося станковае мастацтва: лірычны пейзаж, карціна, кветкавы нацюрморт, акварэль, замалёўкі алоўкам, фламастарам, пяром. “Ні дня без пэндзля” — гэта пра Чэпіка. Для ягоных твораў не хочацца скарыстоўваць тэрміны з мастацтвазнаўчага слоўніка накшталт “паэтычная метафара” або “дэкаратывізм”. Хіба ўсё ў мастацтве патрабуе дакладных фармулёвак? Проста, трэба глядзець на гэтыя палотны, здзіўляцца, дыхаць свежым, пяшчотным світанкам, з асалодай любавацца люстэркамі азёр Міншчыны ды Лепельшчыны, адмысловымі абрысамі аблокаў, дымчата-шэрымі даляглядамі, рытмамі старажытнага і вечна маладога Мінска. І тады нікога з нас не трэба будзе заклікаць да абароны навакольнага асяроддзя. Такія творы, як “Час цвіцення траў”, “Сон”, “Горад увечары”, “Восеньскі прыпар”, “Жніво”, “Адцвіла грэчка”, “Азёрны край”, “Лепельскі край”, “Буслы”, і сёння могуць упрыгожыць любую выстаўку, любы музей.
Самалёты над Хажовам
Прайшло раённае свята “Паклон роднай зямлі”, прысвечанае 580-годдзю вёскі Хажова, што цяпер — аграгарадок. Арганізавала яго Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна.
Дзевяць соцень артэфактаў
Унікальная выстаўка, што распавядае пра падзеі так званай забытай вайны, адкрылася ў цэнтры горада над Нёманам. У невялікай зале аддзела мастацтваў Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага прадстаўлены фотаздымкі і архіўныя дакументы, узнагароды і манеты — больш за 900 экспанатаў, якія з’яўляюцца сведчаннямі Першай сусветнай.
Не што іншае, як энергія
Нядаўна званнем народнай артысткі Беларусі была ўганаравана Галіна ПАЎЛЯНОК — салістка і мастацкі кіраўнік Гомельскай абласной філармоніі, старшыня абласнога аддзялення Беларускага саюза музычных дзеячаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта нашай краіны дзеячам культуры і мастацтва. Ураджэнка Гомеля, шмат гадоў таму яна вярнулася ў родны горад “па сямейных абставінах” пасля заканчэння Ленінградскай кансерваторыі і пяці гадоў працы салісткай оперы, педагогам кансерваторыі ў Новасібірску. І даказала, што не месца ўпрыгожвае чалавека, а якраз наадварот.
“Я пабачыў “Зямлю” вачыма Рушчыца”
Фердынанд Рушчыц… Выдатны жывапісец, графік, рысавальшчык, сцэнограф, педагог, жыццё якога было цесна звязана з Беларуссю, Польшчай, Літвой, Расіяй. Але так здарылася, што большая частка спадчыны Рушчыца асела ў музеях Варшавы, Кракава, Вільнюса, Львова. У нас жа знаходзіцца толькі адзін ягоны твор, і той апынуўся ў нашым Мастацкім музеі дзякуючы асабістай руплівасці колішняга дырэктара Алены Аладавай, якая набыла карціну ў ленінградца А.Шустэра ў 1957 годзе. Але менавіта праз яе працу пачалося вяртанне мастака ў прастору беларускай нацыянальнай культуры.
Маркетынг і больш уежнае
Раённы дом рамёстваў у Чэрыкаве — бадай, адзін з самых маладых на Магілёўшчыне. Працаваць пачаў з 1 красавіка 2010 года ў будынку былой паліклінікі. Працэс станаўлення ўстановы быў няпростым. Па словах яе кіраўніка Святланы Дзергачовай, для таго, каб РДР стаў адпавядаць мэтам ды задачам абласной праграмы па захаванні і развіцці традыцыйнай спадчыны, давялося правесці немалую падрыхтоўчую працу.
Адгукнуцца душой…
— Мае сябры — людзі майго пакалення. Пакалення хіпі, рок-музыкі і ўнутранай свабоды ў несвабодны час. З узростам яны не страцілі ідэалаў маладосці, добрую музыку працягваюць слухаць на вініле, захоўваюць вернасць сваім захапленням. А яшчэ сябры падзяліліся на тых, хто пабываў на канцэрце Чэслава Нэмэна ў 1976-м у мінскім Палацы спорту і ўсе наступныя гады знаходзіўся пад яркім эмацыйным уражаннем ад яго, і тых, хто не змог прысутнічаць на тым легендарным выступленні. І шкадуе аб гэтым да сёння.
Зямля, я — твой...
Скульптар Аляксандр Фінскі ўносіць апошнія штрыхі перад адпраўкай помніка Нарачанскаму Адысею на яго родную Мядзельшчыну.
Фінал Нацыянальнага кінаконкурсу на фестывалі "Лістапад-2014"
12 лістапада ў сталчным кінатэатры "Перамога" былі падведзены вынікі Нацыянальнага конкурсу ў рамках ХХІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Прапануем фотарэпартаж з падзеі.
"Беларускія песняры": рэпетыцыя з аркестрам
21 лістапада "Беларускія песняры" выступаюць з вялікім канцэртам у Палацы Рэспублікі сумесна з "Lipnitsky Show Orсhestra".За колькі дзён да канцэрта мы атрымалі магчымасць пабываць на рэпетыцыі абодвух калектываў. Пра гэта — наша фотарэпартаж.
Тэатр!
— У кожнага жыццё, разуменне культуры, пачынаецца з матулі. Гэты чалавек закладвае ў дзіця каштоўнасці, якасці, прынцыпы, разуменне свету, адчуванне шчасця. Так, вялікую ролю адыгрываюць і іншыя — тата, бабулі і дзядулі, яшчэ нехта, — але тое, якімі мы станем, у асноўным залежыць ад маці.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»