Прафесія не для слабых

№ 35 (1161) 30.08.2014 - 05.09.2014 г

Беларускі фонд культуры выдаў кнігу “Культура — прафесія не для слабых”. Падзея прымеркавана да 70-годдзя Валерыя Будняцкага, колішняга дырэктара Дома культуры Магілёўскага аўтазавода. За савецкім часам на базе гэтай установы актыўна ствараліся разнажанравыя мастацкія калектывы. Такі ўздым самадзейнай творчасці звязаны, у тым ліку, і з неабыякавасцю мастацкіх кіраўнікоў Мікалая Дудчанкі, Валянціны Гаявой, Мікалая Хомчанкі…

/i/content/pi/cult/500/10750/10-6.jpgВалерый Будняцкі як цудоўны адміністратар ініцыяваў самыя розныя сацыякультурныя праекты ды садзейнічаў іхняй рэалізацыі. Адзін з іх — развіццё цэхавай самадзейнасці. Як зазначае ў кнізе этнахарэограф Мікола Козенка, Будняцкі ствараў мадэль сістэмы сацыякультурнай дзейнасці ў ведамаснай прасторы. Складнікамі сістэмы апрача галаўной установы культуры павінны былі стаць музычныя і агульнаадукацыйныя школы, дзіцячыя садкі, кіраўніцкія канторы ды вытворчыя цэхі…

Герой выдання — аўтар фундаментальных публікацый па праблемах захавання народнай культуры, развіцця аматарскай творчасці, рыначнай эканомікі ў культуры і мастацтве.