Валерый Будняцкі як цудоўны адміністратар ініцыяваў самыя розныя сацыякультурныя праекты ды садзейнічаў іхняй рэалізацыі. Адзін з іх — развіццё цэхавай самадзейнасці. Як зазначае ў кнізе этнахарэограф Мікола Козенка, Будняцкі ствараў мадэль сістэмы сацыякультурнай дзейнасці ў ведамаснай прасторы. Складнікамі сістэмы апрача галаўной установы культуры павінны былі стаць музычныя і агульнаадукацыйныя школы, дзіцячыя садкі, кіраўніцкія канторы ды вытворчыя цэхі…
Герой выдання — аўтар фундаментальных публікацый па праблемах захавання народнай культуры, развіцця аматарскай творчасці, рыначнай эканомікі ў культуры і мастацтве.