Сайт пра Дуніна-Марцінкевіча

№ 8 (826) 23.02.2008 - 29.02.2008 г

Дзяржаўная архіўная служба Беларусі працягвае распрацоўку інтэрнет-праектаў, прысвечаных жыццю і творчасці класікаў беларускай літаратуры. Пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа сваю старонку ў сеціве атрымаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Старонка, падрыхтаваная Дзяржаўнай архіўнай службай Беларусі, уключае каля 140 разнастайных дакументаў, размеркаваных па 4-х раздзелах. Тут прадстаўлены біяграфічныя звесткі пра пісьменніка, пералік матэрыялаў беларускіх і замежных архіваў, фотавыяў рукапісаў і вокладак першых выданняў яго п’ес і паэм (15 кніг), рэцэнзій на творы слыннага Дудара, напісаных даследчыкамі розных эпох — Р.Зямкевічам, Я.Карскім, А.Бабарэкам, Я.Янушкевічам. Значную каштоўнасць уяўляюць звесткі пра ўшанаванне памяці В.Дуніна-Марцінкевіча сучаснікамі і нашчадкамі. Цікава, што знайшлося месца і для мультымедыйных файлаў: старонку адкрывае песня на верш пісьменніка.