Першая настаўніца

№ 35 (1161) 30.08.2014 - 05.09.2014 г

Скульптар Аляксандр Шомаў завяршае працу над скульптурнай кампазіцыяй, якую ён назваў “Мая першая настаўніца”. Вобраз, натуральна, — зборны. У кожнага — сваё ўяўленне пра першага ў жыцці педагога. Але дадзеная выява маладой жанчыны на фоне школьнай дошкі з толькі што напісанай літарай “А” неўзабаве будзе ўсталявана на невялічкім пастаменце ля галоўнага ўвахода ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Тым самым твор сцвярджае, што актыўны прыток маладых ды няўрымслівых сіл у галоўную настаўніцкую ўстанову Беларусі — гарантыя неперарыўнасці нацыянальных педагагічных традыцый. У любым выпадку, кампазіцыя папоўніць спіс гарадскіх скульптур Мінска, якія сталі ўжо арганічнай часткай сталічнага пейзажу і на фоне якіх так любяць фатаграфавацца ўсюдыісныя турысты.

/i/content/pi/cult/500/10739/13-3.jpg

Фота Юрыя ІВАНОВА

Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
фатограф