Фота Юрыя ІВАНОВА
Першая настаўніца№ 35 (1161) 30.08.2014 - 05.09.2014 г Скульптар Аляксандр Шомаў завяршае працу над скульптурнай кампазіцыяй, якую ён назваў “Мая першая настаўніца”. Вобраз, натуральна, — зборны. У кожнага — сваё ўяўленне пра першага ў жыцці педагога. Але дадзеная выява маладой жанчыны на фоне школьнай дошкі з толькі што напісанай літарай “А” неўзабаве будзе ўсталявана на невялічкім пастаменце ля галоўнага ўвахода ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Тым самым твор сцвярджае, што актыўны прыток маладых ды няўрымслівых сіл у галоўную настаўніцкую ўстанову Беларусі — гарантыя неперарыўнасці нацыянальных педагагічных традыцый. У любым выпадку, кампазіцыя папоўніць спіс гарадскіх скульптур Мінска, якія сталі ўжо арганічнай часткай сталічнага пейзажу і на фоне якіх так любяць фатаграфавацца ўсюдыісныя турысты. Фота Юрыя ІВАНОВА Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
фатограф
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |