Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Свята зрабілі сужэнцы
"Вераснёўскім днём у вёсцы" — так называўся этнафэст, які прайшоў у мінулую нядзелю ў Залессі Кобрынскага раёна.
"Пясняр" ды іншыя
Наступны тыдзень пройдзе пад знакам адной з чаканых прэм'ер гэтага тэатральнага сезона. Горкаўцы прадставяць спектакль "Пясняр" паводле п'есы Васіля Дранько-Майсюка ў пастаноўцы Валянціны Ераньковай. Работа прысвечана народнаму артысту Беларусі, народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну, заснавальніку і шматгадоваму кіраўніку легендарнага беларускага ансамбля "Песняры". Перад вамі — сцэны з рэпетыцый.
Муза і яе сакрэты
Ганаровым госцем ІХ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стала Сафія Губайдуліна — суветна вядомы расійскі кампазітар, якая больш як дваццаць гадоў жыве ў Германіі. Акрамя філарманічнага кацэрта, дзе ўпершыню ў нас прагучалі яе новыя творы, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прайшла творчая сустрэча з ёй. У такім фармаце творца раскрыла некаторыя сакрэты сваёй музы. Вось што, у прыватнасці, сказала кампазітар:
Віртуальнае мінулае
У Гродне адкрыўся літаратурны аддзел Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, у мінулым — Музей Максіма Багдановіча. Тое стала магчымым дзякуючы рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Літва — Латвія — Беларусь", а ў яе рамках — праекта "Віртуальнае мінулае — залог будучыні музеяў".
ПАЛАНЭЗ ПАЛАЦА АГІНСКІХ
Больш як тыдзень мінуў з часу адкрыцця пасля рэстаўрацыйных работ Палаца Агінскіх у Залессі на Смаргоншчыне.
Мілашы ў сталіцы
Беларускія Мілашова ды Чарэя, літоўскі Вільнюс, французскія Парыж ды Фонтэнбло, постаці Чэслава і Аскара Мілашаў паядналіся ў рамках чарговага "тура" Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў, што прайшлі ў сталіцы, але паядналіся і са слыннымі мясцінамі на Віцебшчыне. Шматлікія артысты і літаратары, заахвочаныя аўтаркай праекта, пісьменніцай Аленай Масла, сабраліся, каб адшукаць новыя кропкі судакранання лёсаў і асоб. Дарэчы, у рамках Чытанняў адбыўся вернісаж выстаўкі твораў Барыса Аракчэева "Край блакітных азёр", а таксама міні-прэзентацыя праекта "Спеўны сход", пра які мы апавядаем на старонцы 13.
Што можа ўлётка?
Адаптацыя нашага менталітэту да адкрытага свету і глабальнага маркету ідзе больш марудна, чым засваенне сусветных трэндаў. Мы ўмеем зрабіць, але не заўжды атрымліваецца зробленае прадаць і зарабіць. Напрыклад, відавочна, што Беларусі з яе геаграфічным становішчам і культурным іміджам проста наканавана зарабляць грошы на турыстычным сэрвісе ды відовішчах. Але асаблівых поспехаў у гэтым сегменце бізнесу пакуль не маем, да таго ж, моцна саступаем краінам-суседкам. Якія б праграмы па развіцці згаданых напрамкаў ні прымала дзяржава, у рэшце рэшт усё ўпіраецца ў канкрэтных выканаўцаў, у іх здольнасць думаць і дзейнічаць крэатыўна, напорыста. А вось гэтага нам, як мне падаецца, бракуе.
З гледачом усё ў парадку...
Пасля двухгадовага падарожжа па гарадах Беларусі і за яе межамі праект “ART-Zabor” вярнуўся ў Мінск, у прастору Нацыянальнага мастацкага музея. Выстаўка прэзентуе работы дзесяці мастакоў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны краіны. У рамках праекта праводзяцца лекцыі. На першае абмеркаванне трапіла я, таму маю шмат пытанняў і заўваг да куратараў праекта.
Пра гісторыю беларускай фатаграфіі
Знаёмства з беларускай фатаграфіяй адбылося ў 1990-х праз часопіс “Советское фото”, дзе ў артыкулах Уладзіміра Сцігнеева былі апублікаваны работы вашых аўтараў.
Словы — мае і… не мае
Як часта мы чытаем у прэсе гісторыі пра вядомых людзей, якія забыліся на тое, што яны — публічныя асобы і паводзіць сябе ім варта ў адпаведнасці з гэтым статусам! І, натуральна, абураемся, калі яны крыўдзяць працаўнікоў пяра. Але бывае і так, што мы мяняемся месцамі..
Форум № 2
Выходзячы на традыцыйны шпацыр, патомны граф з графіняй сустракалі на сваім шляху… салдат часоў Другой сусветнай вайны… І гэта, як мог бы хтосьці раптам падумаць, зусім не пачатак амаль фантастычнай гісторыі. Такую карціну можна было назіраць у кулуарах ІІ Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”. Усё таму, што экспазіцыя Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея, вакол якой “дэфілявалі” супрацоўнікі, апранутыя ў касцюмы часоў сярэдзіны XVIII стагоддзя, знаходзілася непадалёк ад павільёна Гомельскага абласнога музея ваеннай славы...
“Гродзенскі трохкутнік” і яго адрозненне ад Бермудскага
Гіпатэтычна ў чарговы пункт нашай вандроўкі — літоўскі Друскінінкай, які на беларускіх указальніках мянуюць па-тутэйшаму — Друскенікі, з Аўгустоўскага канала можна было б за пару гадзін дабрацца па вадзе, асядлаўшы на якім небудзь “плаўсродку” бацьку-Нёман. Раней — бяры ды плыві, але сёння гэта, вядома, немагчыма хаця б таму, што мяжа… Перарваныя шляхі камунікацый увесь час трапляліся пад час сёлетняга велатура, і сімвал гэты, вядома, не надта прыемны, ды, на жаль, красамоўны. Да таго ж, і чыста з практычнага пункта гледжання паўстае шмат праблем…
На што здольны глядач, калі яго запытаць
— Добры дзень! Запрашаю вас у нашу майстэрню-лабараторыю — імправізаваны архіў, дзе вы можаце азнаёміцца з фатаграфіямі ўдзельнікаў Першай сусветнай вайны. Праходзьце, калі ласка!.. Гэты спіч пад час маёй працы на праекце “Архіў сведкі вайны” ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ператварыўся ў свайго кшталту мантру. Прывітанне, якое набывае сілу кода. Прамаўляеш яго — і назіраеш за тым, ці гатовы чалавек да кантакту. І часам, сапраўды, наведвальнік музея “раскрываецца”, нібы дзверы, якія толькі і чакалі дотыку…
Карціны зменлівага свету
Каля 80 твораў унікальнай выстаўкі са збору Дзяржаўнага Эрмітажа Расіі пад назвай “Эдо. Сталіца і эпоха. Японская гравюра ўкіё-э XVIII — XIX стагоддзяў” сёння прадстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. А адкрывалі вернісаж генеральны дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі і міністр культуры нашай краіны Барыс Святлоў.
Шкілет у каласніках
Прэм’ера “Тарцюфа” ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек быццам перакінула масток паміж двума міжнароднымі тэатральнымі фестывалямі: першы паказ супаў з апошнім днём “Белай Вежы”, другі ж прайшоў акурат напярэдадні “ТэАРТа”.
Афіны ў Маладзечне?
Адкрыццё сезона ў Мінскім абласным драматычным тэатры, што ў Маладзечне, атрымалася вельмі гучным і папраўдзе святочным. Творчы год пачаўся з прэм’еры і яе абмеркавання, прыезду крытыкаў, гасцей, розыгрышу запрашальнікаў...
Час, калі будуецца вобраз
Актрыса Людміла Волкава больш за трыццаць гадоў аддана служыць Гродзенскаму абласному драматычнаму тэатру. А пачыналася ўсё з таго, што на золку творчай дзейнасці ў якасці тэатральнай актрысы яна паралельна дэбютавала і ў кіно. Сёння Людміла не мае вялікай фільмаграфіі, аднак убачыўшы аднойчы на экране ейнае прыгожае аблічча, немагчыма не пацікавіцца: “Хто заняты ў гэтай ролі?”. Волкава быццам створана для кіно.
Летуценнік без кампрамісаў
…Вось што ўспамінаў жывапісец Яўген Красоўскі, які, па сутнасці, з канца 1920-х і да апошніх дзён жыцця Тарасікава быў самым блізкім яго сябрам: “У 1929-м да нас на трэці курс Віцебскага мастацкага тэхнікума зайшоў даволі сціпла апрануты, сярэдняга росту малады чалавек з вялікай папкай. З выгляду сур’ёзны, ён, па ўсім відаць, не дапускаў лішніх жартаў у дачыненні да сябе. Адрэкамендаваўся Міколам Тарасікавым, дадаўшы: “Прыняты студэнтам на ваш курс”. Вядома, наш новы таварыш усіх заінтрыгаваў: як-ніяк, прыняты на трэці курс у сярэдзіне года, дый наогул, якая ў яго падрыхтоўка?.. Таму мы і папрасілі яго паказаць свае творы, на што ён лёгка згадзіўся і тут жа расклаў іх на падлозе аўдыторыі для агляду. На сваё здзіўленне, мы ўбачылі работы зусім сталага мастака. У ягонай папцы аказалася шмат накідаў, малюнкаў, эскізы кампазіцый, выкананыя ў рознай манеры, на рознай каляровай паперы, з выкарыстаннем акварэлі, алею, тушы, тэмперы, вугалю і алоўка. Творы Тарасікава захаплялі і здзіўлялі сваёй незвычайнай трактоўкай, непадобнасцю да таго, што рабілі мы. Кожны з іх, нават невялікі накід, прыцягваў увагу вобразным рашэннем задум, выклікаў гарачыя студэнцкія спрэчкі: якім павінна быць савецкае мастацтва і ці патрэбна пралетарыяту камернае мастацтва жывапісу наогул? Ці не лепш развіваць мастацтва, што мае дачыненне да прамысловасці — тэкстылю ці керамікі, — словам, прыкладнога, утылітарнага характару мастацтва?.. Тады на выстаўках яшчэ сустракаліся творы, якія мелі адбітак псеўдарэвалюцыйных тэорый і маніфестаў “пралетарскага мастацтва”. На стракатым фоне эрудыцыя Міколы была бясспрэчная, і мы з задавальненнем слухалі яго адказы на нашы пытанні па тых або іншых праблемах тагачаснага мастацтва. Такая гутарка спрыяла засваенню студэнтамі цвёрдых акадэмічных ведаў, без якіх вучоба не мела сэнсу. Вось такой была наша першая сустрэча з Мікалаем Тарасікавым у Віцебску ў 1929 годзе…”
Падарунак падарункам…
Мастацтва — гэта ў нейкім сэнсе раскоша. Дом спачатку мусіць мець трывалы падмурак, надзейныя сцены і дах, а ўжо потым, калі застануцца грошы ад будаўніцтва, дойдзе справа і да карункавых фіранак на вокнах. Спачатку, зразумела, дбаем пра тое, каб лядоўню запоўніць, а ўжо пасля — які “магніцік” прычапіць на яе дзверы. У гэтым сэнсе і прыватная асоба, і прадпрыемства ці ўстанова, дый, бадай, дзяржава ўвогуле, вымушана кіруюцца ў культурнай галіне аднолькавай логікай “рэшткавага фінансавання”. І падобна да таго, як чалавеку прыемна ў якасці падарунка атрымаць каштоўную рэч, пра якую марыў, ды грошай бракавала, так і суб’екты гаспадарання ды ўстановы кіравання пры распрацоўцы і рэалізацыі культурных праектаў з задавальненнем прымаюць грашовую ці арганізацыйную дапамогу прыватных асоб. Ініцыятыва грамадзян у такіх выпадках ухваляецца.
Калекцыя для раёна
Цягам дзесяці дзён у раёне праходзіў абласны пленэр мастакоў Брэстчыны “Традыцыі і легенды Маларыцкага краю”.
Сюжэт з шафы
Мэбля на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва была адной з самых неабходных рэчаў. Яна не толькі служыла людзям, але і ўпрыгожвала жыллё, сведчыла аб дастатку і добрым гусце гаспадароў, таму рабілі яе на стагоддзі.
Шчаслівы білет
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі працуе выстаўка “Шчаслівы білет”, дзе сярод экспанатаў прадстаўлена больш за 170 адзінак білетаў, якія адлюстравалі сістэму латарэй Беларусі і, у прыватнасці, Віцебскай вобласці з 1920-х гадоў да нашага часу.
Зерне ролі
Сорак тры гады ў трупе Коласаўскага служыць вядучы майстар сцэны Пётр ЛАМАН. Цяжка ўявіць яго па-за нацыянальным тэатрам, бо сам голас, інтанацыя, манера сцэнічнага існавання, увогуле акцёрская індывідуальнасць Майстра маюць сваю адметнасць: яны стопрацэнтна беларускія. І гэта адчувальна нават тады, калі артыст іграе ў спектаклі паводле рускай ці заходнееўрапейскай п’есы. Найбольш жа яскрава талент Пятра Ламана раскрыўся менавіта ў нацыянальнай драматургіі. 5 кастрычніка на Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца бенефіс творцы з нагоды яго 65-годдзя.
І што тут дзіўнага?
Цягам паўгода стаўлю над сабой своеасаблівы эксперымент: чытаю кнігі толькі на беларускай мове. Раблю так не ўпершыню, але раней гэтага вымагала, скажам, праграма ВНУ, а цяпер атрымалася… проста так. Недзе пасля трэцяй кнігі запар я заўважыў заканамернасць і вырашыў яе падтрымаць. Вось такая асабістая варыяцыя на тэму акцый у падтрымку чытання, пагатоў — на роднай мове.
Культурны фастфуд ды... Талстаеўскі
— У мяне на кухні ўвесь час гудзе тэлевізар. Не гляджу, не слухаю — хутчэй, стаўлюся, як да інтэршумоў. Часам раптам рэагую і “ўключаюся” на нейкую музыку, тэксты і нават асобныя словы. Але тое, што я пачула нядаўна, спачатку падалося мне галюцынацыяй, — ды не: гэта была рэальнасць…
Хачу адгукнуцца на публікацыю...
— Як шматгадовы чытач газеты хачу адгукнуцца на публікацыю Ігара Вугліка “Мінск “зробяць” святы?” (“К” № 37 за 2014 год), хаця выданне друкуе яшчэ шмат чаго цікавага. Сапраўды, рост Мінска, так званыя спальныя раёны не заўжды станоўча ўплываюць на культурна-побытавую атмасферу гарадскога жыцця. Зразумела, улады сталіцы, асабліва ў апошнія гады, нешта робяць для таго, каб Мінск захаваў сваё аблічча, уласны стыль жыцця. Шкада толькі тое, што ўсё гэта робіцца неяк марудна... Тыя ж гарадскія святы — збольшага не самыя цікавыя, бо — аднастайныя… Паўтаруся: Мінск павінен усё ж такі абраць свой стыль жыцця, захаваць сваю асаблівую духоўнасць, ветлівасць ды чуласць людзей адно да аднаго. Такія традыцыі неабходна захоўваць і працягваць, бо, у адваротным выпадку, горад становіцца, даруйце, “прахадным дваром”…
"...Мяжа" — знята!
Фатограф Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ пабываў на здымках фінальных сцэн працягу вядомага кінасерыяла "Дзяржаўная мяжа".
Сустрэча рэдакцыі з Леанідам Шчамялёвым
3-га лістапада супрацоўнікі рэдакцыі газеты "Культура" выправіліся ў майстэрню народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва, каб узяць маштабнае інтэрв'ю для рубрыкі "Рэдакцыя плюс...". Сёння ж прапануем вашай увазе фотасюжэт Таццяны Матусевіч і відэа, знятае Кастусём Антановічам пад час сустрэчы.
Адкрыццё ХХІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад": фотарэпартаж
Нашы журналісты пабывалі на адкрыцці ХХІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" і прапануюць Вашай увазе фотарэпартаж з падзеі.
Памяць пра...
— У Цюмені да мяне падышла немаладая жанчына і паказала пажоўклы ад часу аркуш паперы. На ім было напісана: “Паведамленне. Ваш бацька, Уладыкін Пётр Савельевіч, 1895 года нараджэння, тэлефаніст 918 ст. палка, 250 ст. дывізіі, радавы, загінуў 25 лютага 1944-га, згодна з данясеннем, пахаваны: лес 15 км. на ўсход ад в. Азяраны Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці…”.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»