На радзіму!

№ 33 (1159) 16.08.2014 - 22.08.2014 г

“К” пісала, што дэлегацыя Мясцовай грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” гарадской акругі Тальяці” пабывала ў Беларусі і прыняла ўдзел у Міжнародным фестывалі народнай творчасці “Вянок дружбы” ў Бабруйску. На мерапрыемствах выступіў тальяцінскі гурт “Купалінка”.

Кіраўнік дэлегацыі і мастацкі кіраўнік ансамбля Людміла Дзёміна вельмі хвалявалася, бо Бабруйск — яе родны горад. “Купалінку” ж прымалі вельмі цёпла. Разам з ансамблем спявалі літаральна ўсе ўдзельнікі “Вянка дружбы”!

Людміла Дзёміна — не толькі артыст, але і дыпламат. Яна пазнаёмілася з дырэктарам Бабруйскай школы мастацтваў Аленай Марозавай. Апошняя вельмі здзівілася, што ў Расіі існуе школа, дзе вывучаюць беларускую мову, ёсць два калектывы беларускай песні. Паміж "Нёманам" і ДШМ было падпісана пагадненне аб творчым супрацоўніцтве.

Сяргей ШЫЛКІН, намеснік старшыні МГА “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”