Кіраўнік дэлегацыі і мастацкі кіраўнік ансамбля Людміла Дзёміна вельмі хвалявалася, бо Бабруйск — яе родны горад. “Купалінку” ж прымалі вельмі цёпла. Разам з ансамблем спявалі літаральна ўсе ўдзельнікі “Вянка дружбы”!
Людміла Дзёміна — не толькі артыст, але і дыпламат. Яна пазнаёмілася з дырэктарам Бабруйскай школы мастацтваў Аленай Марозавай. Апошняя вельмі здзівілася, што ў Расіі існуе школа, дзе вывучаюць беларускую мову, ёсць два калектывы беларускай песні. Паміж "Нёманам" і ДШМ было падпісана пагадненне аб творчым супрацоўніцтве.
Сяргей ШЫЛКІН, намеснік старшыні МГА “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”