Этна ў цэнтры Гродна

№ 38 (1164) 20.09.2014 - 26.09.2014 г

Амаль дзясятак гуртоў выступіў пад час другога па ліку фэсту этна- і старажытнай музыкі, што прайшоў у цэнтры Гродна — на вуліцы Савецкай, ля мясцовага Маладзёжнага цэнтра.

/i/content/pi/cult/496/10622/14-8.jpg

/i/content/pi/cult/496/10622/14-9.jpg

Фіналам фэсту ўначы стала сярэднявечная дыскатэка. Прадстаўнікі арганізатараў кажуць, што сёлета паспрабавалі быць бліжэй да народу: у мінакоў ёсць магчымасць спыніцца ды паслухаць, а магчыма, і далучыцца да фэсту. Дарэчы, гэтым разам галоўны арганізатар мерапрыемства — Гродзенская абласная філармонія — паклапаціўся і пра вядучых, якія абвяшчалі ўдзельнікаў на беларускай мове. Музыканты, апроч уласна спеваў, ладзілі і заняткі па сярэднявечных танцах, у якіх мог прыняць удзел кожны ахвотны.

Сяргей АПАНОВІЧ

Гродна

Фота Марка ХАРЛАМАВА