Грыбны эксклюзіў

№ 38 (1164) 20.09.2014 - 26.09.2014 г

13 верасня ў вёсцы Крыніца, што на Пружаншчыне, упершыню прайшло маштабнае свята “Крыніца — грыбоў сталіца”. Ідэя мерапрыемства — захаванне традыцыйных нацыянальных каштоўнасцей, звязаных з экалогіяй нашай прыроды, развіццём сямейнага адпачынку.

/i/content/pi/cult/496/10610/11-1.jpg

/i/content/pi/cult/496/10610/11-3.jpg

Пад час свята.

Як прыцягнуць увагу да папаўнення экалагічных ведаў і развіцця турыстычнай інфраструктуры нашага краю? Адказам на гэтае пытанне і стала грыбное свята. На ім можна было не толькі весела бавіць час, але і сабраць кошык баравікоў-мацакоў. Таму ўдзельнікаў завітала шмат. А пачалося ўсё з каманднага грыбнога чэмпіянату сярод сельсаветаў “Па грыбное шчасце”. Ён доўжыўся чатыры гадзіны. Перамаглі — усе! Потым гасцей сустракаў крыніцкі Пан Багновік.

Ладзіліся конкурсы кухараў, лесарубаў, фатографаў. Апошнія павінны былі адлюстраваць сваю лясную здабычу на здымку. Інтэрактыўны напал свята не зніжалі Лесавік, а таксама — народныя майстры, што зладзілі для ахвотных майстар-класы па пляценні зграбных кошыкаў і па аквагрыме. Пад адкрытым небам працавала галерэя твораў юных мастакоў…

А заключны “экагрыбны” канцэрт прэзентаваў, у тым ліку, і вакальны гурт “Цаглінкі”, спецыяльна запрошаны з польскага горада Нарэўка.

Вольга ШЭПЕЛЬ, дырэктар РАМЦ аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама