Арт-тралейбус

№ 32 (1158) 09.08.2014 - 15.08.2014 г

У Магілёве пачаў курсіраваць тралейбус у рамках праекта "Мастацтва на колах". Інтэр'еры і экстэр'еры транспартнага сродку ўпрыгожылі работы мастака Базыля Камарова. Зладзіў праект магілёўскі Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, што заявіў пра сябе ў рамках правядзення ў горадзе над Дняпром акцыі "Культурная сталіца Беларусі-2013", а падтрымалі ідэю, у прыватнасці, у гарвыканкаме.

/i/content/pi/cult/495/10604/12-7.jpg

Фота Цэнтра гарадскіх ініцыятыў