На выбарчых участках у раённых, гарадскіх і сельскіх дамах культуры, школах і вясковых клубах пройдуць канцэрты, тэатралізаваныя прадстаўленні, конкурсы і гульні. Перад выбаршчыкамі выступяць практычна ўсе калектывы мастацкай самадзейнасці рэспублікі: больш за сем тысяч харавых ансамбляў, больш за дзве тысячы — харэаграфічных, чатыры тысячы — тэатральных калектываў і інструментальных гуртоў. Удзельнікі самадзейных ансамбляў, больш за 1300 з якіх носяць званне “народны” і “ўзорны”, гэтым днём у чарговы раз засведчаць сваё высокае майстэрства.