Афіцыйна

№ 32 (1158) 09.08.2014 - 15.08.2014 г

За шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё культуры і мастацтва была ўзнагароджана вялікая група грамадзян. Пра гэта гаворыцца ва Указе Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным ім 4 жніўня.

Так, медалём Францыска Скарыны ўганаравалі дацэнта кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віктара Васільева, галоўнага хормайстра Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр” Святлану Пятрову і артыста-вакаліста, вядучага майстра сцэны той жа ўстановы Віктара Цыркуновіча, настаўніка па класе баяна Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Ю.У. Семянякі горада Гродна Людмілу Разуваеву, а таксама Таццяну Трэццяк — артыста-вакаліста (саліста) — вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Ганаровае званне “Народны артыст Беларусі” атрымала Галіна Паўлянок — артыст-вакаліст, вядучы майстр сцэны Гомельскай абласной філармоніі. Званне “Заслужаны артыст Республікі Беларусь” прысвоена артысту балета (салісту) — вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Марыне Вежнавец, а заслужанымі дзеячамі мастацтваў Рэспублікі Беларусь сталі рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Валянціна Еранькова, галоўны рэжысёр Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны тэатр лялек” Аляксей Ляляўскі, прафесару кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віктар Немцаў.

А званнем “Заслужаны дзеяч Рэспублікі Беларусь” уганараваны выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Наталля Парахневіч, галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рычард Смольскі.