Гасцінная кераміка

№ 37 (1163) 13.09.2014 - 19.09.2014 г

Віцебскі абласны метадцэнтр народнай творчасці выпусціў альбом “Людміла і Валерый Кавальчукі — керамісты Віцебска” з серыі “Культурныя праекты”, прысвечанай Году гасціннасці.

/i/content/pi/cult/494/10583/10-8.jpgСтаршыня рэдакцыйнага савета па выданні кнігі, выпушчанай пры фінансавай падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, — кандыдат мастацтвазнаўства, дактарант Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, вядучы метадыст АМЦНТ Людміла Вакар адзначыла, што Кавальчукі абагульнілі вопыт работы па развіцці керамікі Віцебшчыны ад 80-х г. XX стагоддзя і да нашых дзён.

Майстры ўвайшлі ў гісторыю мастацкай культуры Віцебска як аўтары ўнікальных твораў, стваральнікі сервізаў вытворчага фарфору, удзельнікі і арганізатары пленэраў керамікі. У іх творчасці спалучаюцца класічная культура фарфору XX стагоддзя і сучасныя эксперыменты з формай і матэрыялам.

Ала ЛЯЛЬКІНА, вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці