Стары абрад? Калі ласка!

№ 37 (1163) 13.09.2014 - 19.09.2014 г

Вяселле лічыцца адным з найважнейшых элементаў жыцця, таму падыходзяць да яго арганізацыі вельмі сур’ёзна. Згодна з традыцыямі, нашы бабулі і дзядулі бралі шлюб па-іншаму, не так, як моладзь сёння.

/i/content/pi/cult/494/10582/10-6.jpg

 

Людміла і Андрэй Гарбацэвічы ў Маларыцкім строі. / Фота аўтара

— А ці можна цяпер узяць шлюб у Маларыце, які цалкам адпавядаў бы народнаму стылю? — задаю пытанне начальніку аддзела ЗАГС Маларыцкага райвыканкама Людміле Гарбацэвіч.

— Калі ёсць цікавасць да мінулага, чаго б не прапанаваць і такую паслугу? Вясельны абрад па-ранейшаму: маладых сустракаем хлебам-соллю. Яны становяцца на ручнік, цалуюць каравай, абменьваюцца пярсцёнкамі, каравай перадаецца свату… Пры жаданні маладых можна ўнесці і іншыя элементы рэгістрацыі шлюбу. Трэба памятаць, што ў ЗАГСе праходзіць толькі адна абавязковая частка вяселля. Усё астатняе — па-за межамі нашых сцен. Аднак неабходна памятаць, што ў кожнай мясцовасці былі свае асаблівасці, традыцыі правядзення вяселля…

“Па-за межамі” ЗАГСа маладым дапамагае і Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці. Яго кіраўнік, Валянціна Струнец, кажа, што ў іх ёсць узоры і ранейшага шлюбнага адзення маладых, і адноўленыя народнай майстрыхай з Дарапеевіч Сцепанай Сцепанюк. Клубнікі нават дапамагаюць спячы каравай.

Мікалай НАВУМЧЫК

Маларыта