Паважаныя сябры!

№ 37 (1163) 13.09.2014 - 19.09.2014 г

Сардэчна віншую з Днём бібліятэк!
Сёння, у эпоху высокіх тэхналогій, адкрытай інафармацыйнай прасторы, супрацоўнік бібліятэкі адыгрывае прыкметную асветніцкую ролю, з’яўляючыся адначасова правадніком у свеце лічбавай інфармацыі і захавальнікам традыцыйнай кніжнай культуры.

Ваша місія застаецца запатрабаванай на працягу многіх гадоў, дзякуючы высокаму прафесіяналізму людзей, якія нясуць у сваіх сэрцах любоў да сваёй справы, павагу да кожнага, хто прагне культурнага ўзбагачэння.

Прыміце словы падзякі за ўклад у распаўсюджванне духоўных каштоўнасцей беларускага народа, падтрымку і развіццё беларускай культуры.

Жадаю ўсім вам здароўя, міру, дабрабыту, поспехаў у вашай пачэснай і высакароднай справе на карысць квітнеючай Беларусі!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс СВЯТЛОЎ