Дабрачынны “Дывертысмент”

№ 7 (825) 16.02.2008 - 22.02.2008 г

Як паведаміла дырэктар — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка Таццяна Бандарчук, 23 лютага адбудзецца дабрачыннае прадстаўленне.

Вядома, такія шэфскія акцыі цырк праводзіць не ўпершыню. Яны прызначаны для падтрымкі дзяцей-сірот, дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Знойдзецца на прадстаўленнях месца і для тых, каго падтрымліваюць разнастайныя дабрачынныя фонды і арганізацыі.

Дарэчы, выступаць на арэне ў гэты вечар будуць артысты міжнароднай праграмы “Цыркавы дывертысмент. Разумныя жывёліны”.