Шанц для юных талентаў

№ 7 (825) 16.02.2008 - 22.02.2008 г

Роўна чатыры тыдні ёсць яшчэ ў тых, хто бачыць сябе ў сне ўдзельнікам сёлетняга дзіцячага “Еўрабачання”: прыём песень для адборачнага тура, па шматлікіх просьбах мастацкіх кіраўнікоў і бацькоў патэнцыяльных канкурсантаў, прадоўжаны да 15 сакавіка.

Усе астатнія ўмовы застаюцца ранейшымі: узрост удзельнікаў — ад 10 да 15 гадоў (на момант правядзення Міжнароднага дзіцячага “Еўрабачання-2008”), а песня — абсалютна новая (ні вершы, ні музыка яе не павінны дагэтуль публічна гучаць ці друкавацца). Дарэчы, падрабязна ўмовы выкладзены на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, бо гэтая ўстанова выcтупае арганізатарам рэспубліканскага конкурсу, і ў газеце “Советская Белоруссия” № 3 ад 9 студзеня 2007 г.

Заяўкі дасылаюцца на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, “На конкурс “Песня для Еўрабачання”.

Паўфінал адборачнага тура пройдзе ў маі. Да яго журы адбярэ да 20-ці песень з дасланых на конкурс. У фінал, што адбудзецца ў верасні, трапіць дзесятак лепшых. А ўжо тут да прафесійнага журы далучацца, паводле традыцыі, тэлегледачы, якія змогуць аддаць за ўлюбёнца свой голас.

 Паводле матэрыялаў прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі