Радыёпастаноўка рамана “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага

№ 28 (1154) 12.07.2014 - 18.07.2014 г

Таццяна ІГНАТОВІЧ, пенсіянерка
— На Беларускім радыё нядаўна “паказалі” аповесць “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага.

Высокую філасофскую ноту твора філігранна адлюстравалі Генадзь Аўсяннікаў, Віктар Манаеў, Алег Вінярскі, Марыя Захарэвіч, Аляксандр Ждановіч, Віктар Мішчанчук, Арнольд Памазан, Андрэй Душачкін, Мікалай Кірычэнка, Аляксандр Гарцуеў… Рэжысёр — Алег Вінярскі… “Млечны шлях” — эпахальны твор. У ім аўтар узняўся да высокамастацкага абагульнення агульначалавечых каштоўнасцей. Адна з асноўных — мірнае стваральнае суіснаванне народаў і нацый. Пагадзіцеся, у нашым свеце, які ніяк не можа пазбавіцца ад разбуральных войнаў, гэтае пытанне становіцца ці не самым актуальным…