Ягорава Гара - На моры вутка купалася

№ 28 (1154) 12.07.2014 - 18.07.2014 г

Музычны фольк-праект “Ягорава Гара” – гэта сінтэз архаікі і сучаснасці, эксперыменты ў музыцы. Сёння мы прадстаўляем вельмі прыгожую песню калектыву "На моры вутка купалася".

/i/content/pi/cult/489/10458/19-19.jpg Удзельнікі музычнага праекта імкнуцца раскрываць сучаснай моладзі глыбіню старажытнай народнай музычнай культуры праз апрацоўку традыцыйных песень Гомельшчыны. Музычныя стылі якія выкарыстоўваюцца ў праекце вельмі разнастайныя. Рэпертуар складаюць больш за два дзясяткі акустычных і электронных кампазіцый. Іх аснову ўтвараюць песні, запісаныя ўдзельнікамі праекта ў экспедыцыях па Гомельскай вобласці. Музычны бок праекта характарызуецца імкненнем перадаваць перанятую ад носьбітаў традыцыйную манеру народных спеваў.

Фота Ларысы Шчыраковай