Зала ў брамніка

№ 28 (1154) 12.07.2014 - 18.07.2014 г

У Століне выстаўкай жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Уродніча (дарэчы, ураджэнца раёна) адкрылася выставачная зала ў адрэстаўраваным будынку колішняга Доміка брамніка маёнтка Радзівілаў на ўваходзе ў парк “Манькавічы”.

/i/content/pi/cult/489/10447/6-3.jpg

На вернісаж “Дарогай памяці”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прыехаў і сам творца.  У экспазіцыі  — больш як 20 палотнаў. Уладзімір Уродніч парадаваўся, што ў Століне з’явіўся такі агмень мастацтва. А адну са сваіх карцін — “Светлы дзень” — аўтар падарыў краязнаўчаму музею. Мяркуецца, што зала стане прытулкам для выставак, майстар-класаў, прэзентацый і творчых сустрэч. Тут стартуюць падзеі з нагоды 130-годдзя заснавання парку “Манькавічы”, юбілей якога адзначым налета.

Галіна ГАШЧУК

Столін

Фота аўтара