Фота на дакументы

№ 28 (1154) 12.07.2014 - 18.07.2014 г

40 кадраў — 80 абліччаў. Статычныя побытавыя здымкі літоўскага фатографа Вітаўтаса Станёніса з адзінай няспаленай самім аўтарам плёнкі. Выпадкам яна захавалася і вяртае ў год 1946-ты, калі ў Літве ўводзілі пашпарты. Так, тыя 40 кадраў — будучыя 3х3,5 см: фота на дакументы (такая і назва выстаўкі ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”).

/i/content/pi/cult/489/10439/14-1.jpg

/i/content/pi/cult/489/10439/14-3.jpg

/i/content/pi/cult/489/10439/14-4.jpg

/i/content/pi/cult/489/10439/14-5.jpg

Фота з выстаўкі.

На кадрах няма эмоцый. Усё зразумела: прыехалі да месца здымкі з Сейрыяя і ваколіц, селі па двое перад камерай на белым, неідэальна нацягнутым, фоне, шчоўк — і вызвалялі месца для брата, суседа, маці з бацькам. Аўтар праекта — сын фатографа Вітаўтас В. Станёніс, што працуе над ім тры дзесяцігоддзі, — сустракаўся з трыма героямі гэтых кадраў, а таксама са шматлікімі родзічамі астатніх з іх. Здымку памяталі, але не ўсім запомніўся той “шчоўк”. Затое няпросты пасляваенны час у літоўскай вёсцы не забывалі. А Станёніс-малодшы запісаў гэта. І тады пачаў бачыць нейкую затоенасць у вачах адных, ваўкаватасць — у другіх, насцярожанасць — у трэціх герояў здымкаў. Смелых поглядаў — мала... Ці наогул няма?

Поўнай серыю паказваюць нядаўна. Сын фатографа звяртае ўвагу на захаваную пры павелічэнні перфарацыю плёнкі на адбітках, што яшчэ раз сведчыць: кадры не маюць дачынення да мастацтва. Такія ж рабіла больш як 600 фатографаў, “рэкрутаваных” на здымку насельніцтва пад пашпартызацыю…

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах