AKUTE - З неба не дастаць

№ 26 (1152) 28.06.2014 - 04.07.2014 г

Сёння ў рубрыцы "Новая музыка" – песня "З неба не дастаць" гурта "AKUTE".
Гурт "Akute" (Стас Мытнік – вакал, гітара, Раман Жыгараў – бас-гітара, бэк-вакал, Павел Філатаў – бубны) створаны ў 2008 годзе ў Магілёве. Музычны складнік калектыва фарміраваўся пад уплывам "New Order", "The Cure", "Placebo", "The Killers", "Interpol". Тэкставы – пад уражаннем ад твораў Азімава, Брэдберы, Стругацкіх і іншых пісьменнікаў-фантастаў ХХ стагоддзя, памножаных на паэтычны шарм беларускай мовы.

/i/content/pi/cult/485/10371/akute.jpg

Дэбютны альбом "Дзевачкі і космас" выйшаў у чэрвені 2011 года. Дыск патрапіў у лік лепшых альбомаў года па версіі партала Experty.by, а гурт перамог у намінацыі "Прарыў года" на ўзнагародах "Рок-каранацыя". Другі альбом "Не існуе" з’явіўся ў красавіку 2012 – прызнанне крытыкаў і прэсы гэтым разам матэрыялізаваліся ў паспяховых сольных канцэртах ў Мінску і рэгіёнах. Увосень "Akute" выступілі ў Мінску перад "Placebo" (абіралі самі брытанцы), дзе атрымалі вельмі цёплы прыём ад публікі і станоўчыя водгукі ад прэсы. Прыканцы таго ж года гурт сабраў больш за 800 гледачоў на сольным канцэрце ў мінскім клубе "Re:Public". Па выніках 2012 гурт "Akute" і альбом "Не існуе" былі адзначаны шэрагам тытулаў на ўсіх незалежных беларускіх музычных узнагародах.

 У красавіку 2013 адбылася прэм’ера канцэртнай праграмы "Як на далоні", названай у гонар адной з песень легендарнага беларускага рок-гурта "Ulis". З ёй музыканты паспяхова праехалі першы паўнавартасны тур па абласных цэнтрах Беларусі. Пасля гурт выступаў на шматлікіх фэстах, у тым ліку "Мост" (Беларусь), "Basowiszcz"a (Польшча), "Galapagai" (Літва), "Vilnius Music Week" (Літва).