Гродна танчыць

№ 25 (1151) 21.06.2014 - 27.06.2014 г

Сотні гараджан прыйшлі ў цэнтр Гродна, дзе на чатырох імправізаваных пляцоўках можна было навучыцца сальсе, сучасным, народным і сярэднявечным танцам.

/i/content/pi/cult/484/10353/11-5.jpg

Пра сваё харэаграфічнае захапленне мне распавядала 91-гадовая Валянціна Баранава:

— Я нарадзілася з жаданнем танчыць. Але не ўдалося звязаць сваю прафесію з танцамі, бо пачалася вайна.

На сваеасаблівым фестывалі прадстаўлены знакаміты на ўсю краіну калектыў “Белыя Росы” абласной філармоніі, ансамбль Каледжа мастацтваў, танцоры з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама гарадскія школы, што займаюцца рознымі кірункамі танца.

Суполка традыцыйнай беларускай культуры Гродна, да прыкладу, ладзіла нашы народныя танцы. Яе прадстаўнік Антон Янкоўскі распавядае: “Мы вучылі танцаваць людзей і самі танчылі. Многія з танцаў, дарэчы, мы і запісалі на Гродзеншчыне. Было некалькі традыцыйных узораў з Любаншчыны”.

Скончылася мерапрыемства агульным харэаграфічным флешмобам: на Савецкай плошчы пад песню Сашы Нэма танчыла каля тысячы гродзенцаў!

Андрэй МЯЛЕШКА

Гродна

Фота аўтара