Маральнае здароўе

№ 25 (1151) 21.06.2014 - 27.06.2014 г

Ларыса НІЯЗАВА, бібліятэкар другой катэгорыі Рабавіцкай сельскай бібліятэкі-клуба Слаўгарадскага раёна:
— Якія стомленыя, змучаныя твары мы бачым у грамадскім транспарце пасля рабочага дня! Крыкі, абразы…

 Няўжо мы перасталі быць добрымі, цярпімымі, міласэрнымі? Не, не бяруся сцвярджаць, што шчырых і сумленных людзей увогуле няма. Але як часта мы на іх не зважаем. Вы чулі фразу: “Ён (яна) не ўмее жыць”? У чым гэтае “ўменне”? Чалавек ў пагоні за дабрабытам ігнаруе ўсе ідэалы. Ён любы свой учынак ацэньвае грашыма і катэгарычна не верыць у тое, што рабіць людзям бескарыслівае дабро — шчасце.. Гэта такі ўмее жыць? Абыякавасць ды абмежаванасць — не хіб, а хвароба. Яе неабходна лячыць. Як? Сваім прыкладам! Сваімі паводзінамі, думкамі, учынкамі. Разумею, што змяніць шьтосьці ў чужой свядомасці — надзвычай цяжка. Але хто сказаў, што не варта спрабаваць! А мэта заўжды апраўдвае сродкі. Пачынаем?