Любоў да роднага слова і песні

№ 24 (1150) 14.06.2014 - 20.06.2014 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі з яго адкрыццём, паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.

“Гэты прадстаўнічы культурны форум з гонарам выконвае пачэсную місію развіцця і папулярызацыі айчыннай літаратуры і музычнага мастацтва, — гаворыцца ў віншаванні. — На сцэнічных пляцоўках Маладзечна выступаюць самыя знакамітыя артысты, аб’яднаныя любоўю да роднага слова і песні. Адной з незабыўных старонак з’яўляецца конкурс маладых выканаўцаў, які адкрыў многім майстрам беларускай эстрады шлях на вялікую сцэну”.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашні фестываль прадаўжае свае добрыя традыцыі і пашырае гарызонты, каб нагадаць нам лепшыя старонкі музычнай спадчыны і адкрыць новыя імёны сучасных кампазітараў, паэтаў і спевакоў. Яго разнастайная праграма, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю легендарнага ансамбля “Песняры”, стане яшчэ адным важкім укладам у патрыятычнае выхаванне грамадзян і ўмацаванне духоўнага адзінства народа.