Расстанне і прэм’ера

№ 24 (1150) 14.06.2014 - 20.06.2014 г

Аляксей ДУДАРАЎ, драматург:
— Прэм’ера спектакля “Не пакідай мяне...” па маёй п’есе на Малой сцэне знакамітага Тэатра на Таганцы завяршылася вершам Генадзя Бураўкіна — у арыгінале, на беларускай мове.

У свой час радок менавіта з гэтага верша даў назву ўсёй п’есе. І ў Драматычным тэатры Беларускай арміі, дзе гэта п’еса была ўвасоблена ўпершыню, той верш гучыць. Але перанос яго ў маскоўскую пастаноўку, зробленую Юрыем Ардашавым, стаўся для мяне кранальнай, шчымлівай нечаканасцю. Калі ў рускамоўным спектаклі раптам загучала беларуская мова, ды без усялякага акцэнту, гонар узяў за нашу краіну. А радок “Няхай растанне не кране...” нечакана спраецыраваўся на самога паэта, на тое, як зусім нядаўна мы развіталіся з ім назаўсёды. І тут — быццам нейкае пасланне ўсім нам ад яго...