Тураўскае Евангелле: вяртанне помніка

№ 24 (1150) 14.06.2014 - 20.06.2014 г

У бліжэйшы час свет пабачыць факсімільнае выданне Тураўскага Евангелля — унікальнага помніка беларускай кніжнай культуры сярэдзіны XI стагоддзя.

/i/content/pi/cult/483/10327/14-4.jpg

Макет тытульнай старонкі факсіміле Тураўскага Евангелля.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала факсімільную копію кнігі. У выданне апрача рукапісных старонак (захавалася толькі частка зводу евангельскіх гісторый для чытання ў храме) увайшлі грунтоўныя даследаванні помніка. Арыгінал Тураўскага Евангелля сёння захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх.

Днямі фонды НББ папоўніліся таксама і лічбавай копіяй "Малой падарожнай кніжкі" Францыска Скарыны.

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"