Новы палац культуры

№ 17 (1143) 26.04.2014 - 02.05.2014 г

У красавіку 2012-га, калі распачалося будаўніцтва, гэта было яшчэ марай. Сёння Раённы палац культуры Узды — ява. Адмысловая, нестандартная, суперкамфортная! І блішчыць яна сонечнымі паверхамі на радасць жыхарам райцэнтра.

Узведзены гэты палацавы гмах за кошт абласнога і раённага бюджэтаў. У пятніцу адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. Паказальным з’яўляецца і тое, што пры будаўніцтве і камплектацыі аб'екта было выкарыстана 85 працэнтаў айчынных будаўнічых матэрыялаў, мэблі і абсталявання. Натуральна, новы будынак запатрабуе новых падыходаў да працы. А 1 Мая адзначаем акурат — Дзень працы!

/i/content/pi/cult/481/10319/1-3.jpg

Фота Святланы АСТРАВУХ