Прэзідэнт звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу

№ 17 (1143) 26.04.2014 - 02.05.2014 г

Як адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, Беларусь — па-свойму ўнікальная краіна.

У ёй сыходзяцца ўсходняя і заходняя галіны хрысціянства (праваслаўе і каталіцызм), на адной зямлі жывуць беларусы, рускія, украінцы, яўрэі, палякі, татары ды іншыя нацыянальнасці. "І наша ўнікальнасць у тым, што доўгія гады яны жывуць мірна і дружна, дапамагаючы адно аднаму, захоўваючы сваю мову, культуру, але пры гэтым адчуваючы сябе часткай аднаго цэлага, імя якому — народ Беларусі", — сказаў Кіраўнік дзяржавы.