Групы бібліятэкараў адначасова стартуюць з Літвы, Латвіі, Расіі і Беларусі. 19 чэрвеня яны сустрэнуцца ў Каўнасе, дзе пройдзе навуковая канферэнцыя. Як паведамляе “К” галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Настасся Жарская, група, што стартуе з Мінска, аб’ядноўвае адзінаццаць беларускіх бібліятэкараў са сталіцы (сельскія ды раённыя жадання паўдзельнічаць не выказалі) і трынаццаць замежных з Расіі, Германіі, Даніі, Швецыі, Латвіі і Фінляндыі. Іх маршрут пры падтрымцы Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі праляжа праз Заслаўе, Маладзечна, Смаргонь, Ашмяны…
Настасся Жарская, што ў чацвёрты раз бярэ ўдзел у акцыі, лічыць “веластасункі” надзвычай карыснымі. Па яе словах, такія нефармальныя акцыі дапамагаюць вырашаць самыя розныя праблемы. Галоўная з іх, як лічыць бібліёграф, у тым, што грамадства стала менш чытаць. Пра гэта і будзе весціся гаворка ў Каўнасе.
Каментарыі: