Калі луг — Пісьмянкова

№ 23 (1149) 07.06.2014 - 13.06.2014 г

Цягам двух дзён Касцюковіцкая зямля дыхала музыкай, паэзіяй і песняй: тут прайшло ІІІ Абласное свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”.

/i/content/pi/cult/482/10278/10-10.jpg

/i/content/pi/cult/482/10278/10-12.jpg

/i/content/pi/cult/482/10278/10-13.jpg

/i/content/pi/cult/482/10278/10-14.jpg

Моманты свята.

У першы дзень была арганізавана экскурсійная праграма “Па шляхах вядомых землякоў”. Маршрут праходзіў праз Касцюковіцкі краязнаўчы музей, Літаратурны музей А.Куляшова ў аграгарадку “Новыя Саматэвічы” і Студзянецкую святую крыніцу. Апошнім прыпынкам стаў гісторыка-культурны аб’ект “Пісьмянкоў луг” на беразе Бесядзі ў вёсцы Бялынкавічы, дзе прайшлі Пісьмянкоўскія чытанні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнікі-землякі, сваякі вядомых беларускіх пісьменнікаў А.Куляшова, А.Русецкага, А.Пісьмянкова, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі з суседніх абласцей рэспублікі і сталіцы, а таксама госці з расійскіх Бранскай вобласці і са Смаленшчыны.

На наступны дзень на цэнтральнай плошчы горада зладзілі ўрачыстае адкрыццё свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, дзе галоўнымі гераінямі былі Музы. На сцэне амфітэатра пачалося музычнае спаборніцтва паміж удзельнікамі конкурсу аўтарскай песні. Непадалёк прыцягвалі ўвагу літаратурныя выстаўкі. Тут жа размясцілі свае вырабы ўдзельнікі конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працавала дзіцячая пляцоўка. У канцэртнай праграме “Галасы Прыбяседдзя” сваё майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Крычаўскага, Горацкага, Хоцімскага і Клімавіцкага раёнаў.

Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна

Фота Людмілы СМАЛЯКОВАЙ