…Радаўніца

№ 17 (1143) 26.04.2014 - 02.05.2014 г

Віктар ШНІП, паэт, галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура":

х х х

Па вуліцы бацька ідзе,

За ім плыве сонца ў вадзе

Ад снегу, які растае.

Вяртаецца бацька дадому,

Нячутны, нябачны нікому.

Яго бачаць вочы мае.

Ён доўга так будзе ісці,

Пакуль буду ў гэтым жыцці

Я ў вёску сваю прыязджаць.

Па вуліцы бацька ідзе,

Нібыта Хрыстос, па вадзе…

Я выйшаў яго сустракаць.

13.04.2014