Паэт, Грамадзянін

№ 20 (1146) 17.05.2014 - 23.05.2014 г

Не магу ўявіць, што Давіда Сімановіча няма з намі. Добры, светлы, высокаінтэлігентны Давід Рыгоравіч пакінуў глыбокі след у гісторыі Беларусі.

/i/content/pi/cult/479/10221/14-5.jpgМы ўдзячныя Давіду Рыгоравічу за вяртанне памяці Марка Шагала. Музей Марка Шагала вядомы ва ўсім свеце. У ліпені праходзяць Шагалаўскія дні. Па ініцыятыве Сімановіча ў Віцебску ўстаноўлены помнікі Марку Шагалу, Уладзіміру Караткевічу і Аляксандру Пушкіну, а таксама мемарыяльная дошка, прысвечаная Васілю Быкаву, на будынку былога мастацкага тэхнікума.

Паэзія Давіда Сімановіча меладычная. У даўнія часы мы напісалі з ім песню “Вечна малады камсамол”, “Гімн Віцебска”, а на "Славянскім базары..." разам выканалі песню на яго словы “Тры Алены”. Аднойчы ён напісаў мне такія словы:

Добро победит!

Любовь победит!

Светло и нежно —

Твой Давид.

Гэтыя словы гучаць завяшчаннем нам. Былі сустрэчы доўгімі, кароткім — развітанне...

Ігар ЛУЧАНОК, народны артыст СССР

Фота Юрыя ІВАНОВА