Недарэчны пераклад

№ 16 (1142) 19.04.2014 - 25.04.2014 г

Віктар КОРБУТ, спецыяльны карэспандэнт газеты “Советская Белоруссия”, аўтар кнігі “Минск. Лучший вид на этот город”:
— Паказваюць фільм пра так званы пояс Вітаўта. Стужка створана “Белвідэацэнтрам” па заказе Міністэрства культуры Беларусі на рускай мове. Добра, у нас жа сапраўды дзве дзяржаўныя мовы.

/i/content/pi/cult/478/10177/2-11.jpgНа экране з’яўляецца знакаміты Адам Мальдзіс. Каментуе прафесар гісторыю пояса па-беларуску. Я адышоў ад экрана з нейкай пільнай справай — і раптам чую ўжо не голас Мальдзіса, але паказваюць яшчэ яго. Пасля Мальдзіс ізноў загучаў. І тут да мяне дайшло: яго беларускамоўны каментарый пераклалі на рускую мову ды агучылі! І гэта яшчэ не ўсё. Па-беларуску гаварыла Ірына Колабава, мая ўніверсітэцкая выкладчыца, сястра нумізмата Валянціна Рабцэвіча. І яе “заглушылі” ды пераклалі… “Беларусь 3”, Міністэрства культуры, “Белвідэацэнтр” — хто ж патлумачыць, які сэнс беларускую мову перакладаць на рускую на беларускім жа тэлеканале?