Мастацтва шырокага спажывання

№ 16 (1142) 19.04.2014 - 25.04.2014 г

Галіна ПІЛЕВІЧ, педагог-мастак, Мазыр:
— Так званая інфармацыйная рэвалюцыя прывяла да таго, што чалавек змушаны жыць у адмоўным эмацыйным полі. Такі дэструктыўны ціск абмяжоўвае нашы пачуцці страхам, крыўдай, бяссіллем, расчараваннем, зайздрасцю… Культура згубіла карані і ператварылася ў цывілізацыю, дзе губляюцца сэнс і вышэйшыя мэты існавання чалавечай гісторыі. Памятаеце, як трапна пра гэта заўважыў Антон Чэхаў: “Культура без сэрца (маралі) ёсць не культура, а “дурнотная цывілізацыя”, што стварае гібельную тэхніку і прыніжанае, пакутлівае жыццё, уплыў якога мы на сабе ўжо даўно адчуваем”.

Шырспажыву супрацьстаялі сапраўдныя творцы, такія, да прыкладу, як Уладзімір Мулявін, Уладзімір Высоцкі… У іхніх песнях вечна жыве народная душа. Славянская культура павінна зацвярджаць прыярытэт веры ў духоўныя традыцыі над халоднай меркантыльна-камерцыйнай свядомасцю і прыярытэт “інтымнасці” ў адносінах чалавека з Богам...