Увага да захавання

№ 16 (1142) 19.04.2014 - 25.04.2014 г

Увага да захавання аб’ектаў культурнай спадчыны садзейнічае ўмацаванню дзяржаўнасці. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з генеральным дырэктарам UNESCO Ірынай Бокавай. Пра гэта паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важнасць захавання аб’ектаў культурнай спадчыны. “Для нас вельмі важна знайсці ў нашым мінулым тое, што звязвае нас з сучасным. Мы не хацелі б забываць, адкуль мы родам, таму вялікую ўвагу ўдзяляем гэтым аб’ектам. Тым больш, што яны садзейнічаюць умацаванню нашай дзяржаўнасці і лішні раз даказваюць, што Беларусь — старажытная зямля, розныя дзяржавы тут былі, па-рознаму складаўся лёс. Але сёння ёсць Беларусь — самастойная незалежная дзяржава, якая каранямі ідзе ў мінулае”, — сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што тое, чым займаецца UNESCO, вельмі сімвалічна і важна. Ён звярнуў увагу, што адна са статутных мэт арганізацыі — супрацоўніцтва дзяржавы ў мэтах бяспекі праз навуку, адукацыю і культуру. “Нам прыемна, што UNESCO займаецца менавіта такой праблематыкай”, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Што да культуры, то, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Ірына Бокава сама зможа ўбачыць знакавыя аб’екты ў Беларусі, у тым ліку ўнесеныя ў Спіс Сусветнай спадчыны UNESCO.

Прэзідэнт падзякаваў генеральнаму дырэктару UNESCO за візіт, адзначыўшы, што кіраўнікі арганізацыі наведвалі Беларусь. “Было б несправядліва, калі б вы не прыехалі да нас, будучы генеральным дырэктарам, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Вы заўсёды можаце на нас разлічваць у арганізацыі: мы заўсёды будзем падтрымліваць вашы ініцыятывы. Тым больш, што яны вельмі патрэбныя і выгадныя не толькі нам, але і ўсяму чалавецтву”.

/i/content/pi/cult/478/10173/2-1.jpg

З выстаўкай "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі" Ірыну Бокаву знаёміць яе куратар Уладзімір Шчасны. / Фота Юрыя ІВАНОВА