В.Дзежыц. “Аднаўленне маста праз Віцьбу ў г. Віцебску ў 1944 г.”. |
На выстаўцы прадстаўлены партрэты знакамітых людзей краю, тых, хто ствараў яго гісторыю, ганаровых грамадзян Віцебска. Угледземся ў іх светлыя твары: Герой Савецкага Саюза Ф.Блахін, вызваляў Віцебск у 1944, у яго гонар названы мост праз Дзвіну (мастак — А.Толкач), хірург А.Мітрашэнка, машыніст П.Тонушаў (мастак — У.Кухараў), заслужаны настаўнік БССР А.Салоха (мастак — У.Смердзінскі). Галерэя партрэтаў людзей мастацтва — выдатныя артысты М.Звездачотаў, М.Бялінскі, П.Малчанаў, Ц.Сяргейчык (мастак — П.Явіч), У.Матусевіч (мастак — В.Ціханенка).
А.Ізаітка. “Стрэчанне”. |
Што тычыцца пейзажаў, у тым ліку індустрыяльных, дык яны выклікаюць менавіта сёння асаблівае ўзрушэнне і нагадваюць знакавыя падзеі ў жыцці вобласці, якія праходзілі пасля вайны ў Віцебску, Полацку, Наваполацку і іншых гарадах і вёсках Віцебшчыны.
Адлюстраваныя мастакамі 50 — 80-ыя гады — асаблівыя ў кантэксце 70-гадовай новай гісторыі вобласці. Цяжкі і шчаслівы адначасова перыяд, калі з’яўляліся новыя прадпрыемствы, вуліцы, плошчы, нараджаліся новыя гарады.
Мастакі беражліва пераносілі на палотны падзеі, нібы вялі рэпартаж з будаўнічых пляцовак, або задуменна вялі размову з гледачом, марылі аб будучыні краю.На жаль, некаторыя пайшлі ад нас, пакінуўшы нам свой “маляўнічы” голас. А таму асабліва хвалюючым быў той факт, што на адкрыццё выстаўкі “Гісторыя Віцебшчыны ў мастацкіх вобразах” у ратушу, нягледзячы на хваробу, завітаў мэтр Пётр Явіч — жывы сведка гісторыі краю, якому сёлета споўніцца 90 гадоў.
Ксенія ДРУЖКОВА
Віцебск
Яе ўдзельнікі — як вопытныя, так і пачынаючыя сучасныя мастакі Віцебска, Полацка, Оршы, Шаркоўшчыны. Сярод іх — В.Шылко, А.Ізаітка, А.Дасужаў, В.Ральцэвіч, У.Восіпаў, М.Міхайлаў, Г.Кісялёў, Н.Манцэвіч, А.Яснова, В.Магучы, А.Гвоздзікаў, В.Крук, Н.Дзямшова і многія іншыя.
І.Лісіца. “Спас”. |
У работах некаторых мастакоў гучыць тэма Віцебска — лінагравюры “Ратуша з вуліцы Суворава” Р.Клікушына, у карцінах В.Шамшура (“Віцебскі матыў”, “Вячэрняе святло”). М.Дундзін прадставіў трыпціх, прысвечаны старадаўняму гораду; Ю.Чарняк — рэтраспектыўную серыю музейных экспазіцый, створаных і ажыццёўленых у розныя гады ў Віцебску і вобласці.
Але не толькі Віцебск стаў героем юбілейнай выстаўкі. А.Ізаітка ў адной са сваіх работ — “Грамніцы” — ярка і вобразна перадаў сваё адчуванне сустрэчы зімы і вясны. Л. і В. Кавальчукі выставілі тры серыі работ, адмыслова выкананых з гліны, М.Бычкоўскі — абстрактную кераміку.
Экспазіцыя дэманструе глыбокі творчы патэнцыял і высокі прафесіяналізм віцебскіх майстроў пэндзля і разца.
Таццяна САЛАЎЁВА
Віцебск