Куфар-радца№ 5 (823) 02.02.2008 - 08.02.2008 г Шаноўныя культасветработнікі!
У чарговы раз да вашых паслуг — газетная скарбонка творчага досведу.
Напрадвесні прапаноўваем аддзелам культуры, самадзейным калектывам клубных устаноў сцэнарыі Масленкі і фестывалю фальклорных гуртоў на аснове стрэчанскіх святочных традыцый. Як падаецца, да месца тут будуць словы і ноты песні “Масленіца” беларускага дуэта “Аляксандра і Канстанцін”. Матайце на вус, узбагачайце досвед, пашырайце ўласныя магчымасці. А калі вашы напрацоўкі таксама адметныя — дасылайце нам!
Ёсць у “Куфры” эксклюзіў і для заўзятых тэатралаў: казка пісьменніцы Таццяны Мушынскай “Падарожжа ў краіну мурашоў”, пастаўленая ў клубе ці бібліятэцы, зацікавіць не толькі падлеткаў.
А традыцыйныя шашачныя кампазіцыі могуць вас натхніць на правядзенне, да прыкладу, агульнагарадскіх ці агульнавясковых шашачных спаборніцтваў, бо культура і спорт заўжды ідуць побач, а сёлетні год, як вы ведаеце, абвешчаны Годам здароўя.
Чарговых вам знаходак у творчасці!
Да новых сустрэч!
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |